Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У цэнтры Магілёва расфарбавалі помнік Леніну 12:10, 14/05/2007
У ноч на суботу на пастаменце са скульптурай Леніна з’явіўся лозунг "Жыве Беларусь!".
Адказнасць за графіці ўзяло на сябе новаўтворанае грамадскае аб’яднанне "Незалежная аб’яднаная моладзь". Сваёй акцыяй яно хацела выказаць пратэст супраць сучаснага палітычнага курса краіны. Са слоў аднаго з лідэраў новаўтворанага аб’яднання, у бліжэйшы час пройдзе шэраг моладзевых акцый з мэтай высмеяць сучасны дзяржаўны лад і палітыку рэжыму, паведамляе www.bulletinonline.org.