Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
1415 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Урад няправільна ацэньвае сітуацыю ў эканоміцы?
11:06, 14/05/2007

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Леанід Анфімаў лічыць, што ўрад не распачаў неабходных мер па мінімізацыі наступстваў для эканомікі росту цэнаў на энергарэсурсы. "Гэта быў рух, але нейкі хаатычны, няўпэўнены, які насіў хутчэй характар латання дзірак наўздагон за фактам, які ўжо адбыўся, чым пэўна вывераныя дзеянні на прадухіленне негатыўных момантаў", – заявіў Л.Анфімаў на нарадзе ў прэзідэнта краіны, на якой разглядаліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця ў першым квартале, паведамляе “Інтэрфакс”.

Намеснік кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі лічыць, што "сёння мае месца недаацэнка, а магчыма, нават няправільная ацэнка наяўнага становішча ў эканоміцы". "Яна (ацэнка – ІФ) кладзецца ў аснову рашэнняў, якія прымае ўрад, па выпраўленні сітуацыі ў рэальным сектары эканоміцы", – сказаў Л.Анфімаў.

Ён таксама звярнуў увагу на пытанні выканання ўрадам і мясцовымі органамі ўлады дзяржаўных праграм. У сувязі з гэтым Л.Анфімаў нагадаў пра праграму адраджэння і развіцця малых гарадоў. "У прыватнасці, мясцовым органам улады павінна быць пастаўленае пэўнае заданне пра тое, што ў Смалявіцкім раёне да 2010 года павінны быць адчыненыя столькі кропак прыдарожнага сэрвісу. І няхай службы выканкама бегаюць за прадпрымальнікамі і ўгаворваюць іх укладваць грошы, а не наадварот", – заявіў Л.Анфімаў. "А так атрымоўваецца, што нам прапаноўваюць грошы, а мы "нос вернем", – сказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: