Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
1415 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Краіны Еўразвяза робяць больш жорсткімі пазіцыі ў дачыненні Масквы
13:05, 14/05/2007

Да саміту ЕЗ і Расеі, у якім возьме ўдзел прэзідэнт Пуцін, застаюцца лічаныя дні, а між іншым у самім Еўразвязе рэзка ўзмацніліся рознагалоссі па пытанні, як след рэагаваць на самасцвярджэнне Расеі, якое ўзмацняецца. Новыя краіны-сябры Еўразвяза актывізуюць сваю кампанію за ўзмацненне жорсткасці палітычнага курсу, піша Financial Times (поўны тэкст – на сайце InoPressa.ru).

Прэзідэнт Літвы Валдус Адамкус пасля вяртання з польскага энергетычнага саміту паабяцаў заблакаваць намечаныя ў Самары ў рамках саміту "Расея–ЕЗ" перамовы аб падпісанні новай дамовы аб супрацоўніцтве. Такую магчымасць літоўскі лідэр звязаў з праблемай аднаўлення паставак у Літву на адзіны ў краінах Балтыі Мажайкяйскі нафтаперапрацоўчы завод расейскай сыравіны па нафтаправодзе "Дружба".

Раней на перамовы ўжо наклала вета Польшча, якая пратэстуе супраць расейскай забароны на імпарт польскага мяса. Напружанасць у стасунках ЕЗ з Масквой таксама ўзрасла падчас сварак Расеі з Эстоніяй, калі расейскія дэманстранты пікетавалі амбасаду Эстоніі ў Маскве, а чыгуначнае паведамленне паміж дзвюма краінамі было перарванае.

Расея пры гэтым не адступаецца ад сваіх сцвярджэнняў, што польская прадукцыя не адказвае санітарным нормам, што Эстонія здзейсніла "блюзнерства", калі перанесла помнік загінуўшым салдатам у іншае месца і што "Дружбу" давялося перакрыць з прычыны рамонту.

Між іншым, напружанне ў стасунках паміж Масквой і Еўразвязам расце. На саміце, што адбудзецца ў пятніцу ў Самары з удзелам канцлера Нямеччыны Ангелы Меркель і прэзідэнта Еўракамісіі Жазэ Мануэля Барозу, не рыхтуецца традыцыйнае камюніке з пералікам пытанняў і пазіцый, па якіх лічыць, што ў стасунках з Расеяй “справы вельмі кепскія”: “Нам не варта спрабаваць схаваць гэты факт, рабіць выгляд, нібыта мы дасягнулі нейкіх пагадненняў. Няхай лепш вынікаў увогуле не будзе”.

Вышэйшы прадстаўнік Літвы заявіў выданню, што ў наяўных абставінах прыступаць да перамоваў бессэнсоўна. “Мы мусім скарыстацца гэтым самітам, каб дамагчыся ад расейцаў нейкіх пэўных вынікаў, а не шукаць стратэгічнага партнёрства, змест якога застаецца расплывістым, і не праводзіць перамовы дзеля саміх перамоваў”, – сказаў суразмоўца газеты.

Па яго словах, дэманстраваная апошнімі месяцамі “больш варожая пазіцыя Масквы” змясціла цэнтр цяжару ў спрэчках у Еўразвязе, і паслабіла ціск на Польшчу з тым, каб яна ўхваліла перамовы. Акрамя таго, шмат хто чакае, што новы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі будзе больш жорстка настроены па дачыненні да Расеі.

"Складаным" называў становішча ў стасунках паміж ЕЗ і Расеяй і кіраўнік МЗС Нямеччыны, якая старшынствуе ў Еўразвязе, Франк-Вальтар Штайнмаер. Кіраўнік германскага МЗС заявіў у панядзелак у Брусэлі, што такая сітуацыя выкліканая забаронай, уведзенай расейскімі ўладамі на імпарт мяса і мясных прадуктаў з Польшчы, паведамляе "Інтэрфакс".

Па словах Штайнмаера, "маецца шэраг цяжкасцяў, аднак мы працягнем спробы ўрэгулявання канфлікту ў дачыненні польскага мяса, і будзем працаваць над развязаннем гэтай праблемы да самага саміту". Як стала вядома з дыпламатычных крыніц у Брусэлі, міністр мае намер наведаць у аўторак Маскву, дзе сустрэнецца з расейскім калегам Сяргеем Лаўровым.

Штайнмаер падкрэсліў, што "ЕЗ патрабуецца ў Расеі для пераадолення міжнародных канфліктаў, але і Расея па-ранейшаму залежыць ад Еўропы, і гэтая думка павінна пераважаць у абаіх бакоў".

Нагадаем, што на пачатку траўня еўрапейскія газеты пісалі пра абвастрэнне стасункаў ЕЗ з Расеяй і не выключалі магчымасці блакавання яе ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА) і пераносу сустрэчы на вышэйшым узроўні. Паводле інфармацыі СМІ, існуе сакрэтны дакумент ЕЗ, які "канстатуе, што ў еўрапейскіх сталіцах мінае цярпенне па дачыненні да Расеі на фоне гандлёвых спрэчак, якія абвастраюцца, і адзначаных атак на эстонскіх дыпламатаў у Маскве". Паводле дадзеных выданняў, Еўразвяз мае намер выказаць незадаволенасць на сустрэчы, якая мае быць у Самары.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: