Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
1415 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Муамар Кадафі пры смерці
11:49, 14/05/2007

Лівійскі лідэр Муамар Кадафі шпіталізаваны ў цяжкім становішчы. Лекары дыягназавалі парушэнне кровазвароту галаўнога мозгу ў выніку закупоркі сасуда, паведамляе NEWSru Israel са спасылкай на палесцінскае незалежнае агенцтва Maan. Напярэдадні, 13 траўня, Кадафі перанёс шырокі інсульт.

Агенцтва спасылаецца на свае крыніцы, якія атрымалі інфармацыю з Еўропы.

Цяпер 64-гадовы Кадафі шпіталяваны ў адну з лівійскіх бальніц. Лекары пагрузілі яго ў стан штучнай комы.

Сыны кіраўніка Лівіі, якія знаходзіліся ў еўрапейскіх краінах, тэрмінова накіраваліся ў Трыпалі.

Ніякія другія крыніцы цяпер не пацвярджаюць дадзеныя звесткі. Інфармацыя ўдакладняецца.

Апошнім разам лівійскі лідэр з`яўляўся на публіцы 8 траўня, каментуючы пагадненне паміж Суданам і Чадам, падпісанае ў Эр-Рыядзе.

Муамар Кадафі нарадзіўся ў 1942 годзе ў Лівіі, стаў афіцэрам. У 1969 годзе ён стаяў на чале групы вайскоўцаў, якія скінулі караля Ідрыса I і захапілі ўладу ў краіне. З тых часоў Кадафі з`яўляецца фактычным кіраўніком Лівіі.

Кадафі пачаў шукаць пераемніка

Яшчэ летась Муамар Кадафі пачаў пагаворваць пра сыход. Але, лічачы сваё ўкладанне ў гісторыю чалавецтва ўнікальным, ён заўсёды паўтараў, што незаменны. Да таго ж перадаваць па спадчыне яму няма чаго: афіцыйна ён усю ўладу перадаў народу яшчэ ў 1977 годзе, калі была заснаваная "Джамахірыя" – "дзяржава мас".

Сярод магчымых яго пераемнікаў называюць старэйшага сына Кадафі – Саадзі, які да нядаўняга часу гуляў у італьянскіх футбольных клубах "Пяруджа" і "Удзінэзэ". Злыя языкі сцвярджалі, што яго ўзялі ў клубы толькі для рэкламы. Саадзі Кадафі ўклаў у футбол дзесяткі мільёнаў і валодае 7,5% акцый турынскага "Ювентуса" праз Libyan Arab Foreign Investment Company (LAFICO), а таксама 10% акцый "Трыесціны" – каманды серыі В. І вось летась ён раптам перайшоў у іншую каманду – у лівійскі спецназ. Саадзі надзеў пагоны і стаў адной з самых значных фігур у сілавых ведамствах. Гэты пераход адбыўся ў становішчы самай строгай сакрэтнасці.

На чутцы ў лівійцаў і імя старэйшага брата Кадафі, Мухамеда, сціплага і акуратнага ўладальніка тэлекамунікацыйнай кампаніі, алімпійскага камітэта краіны і аўтаклуба.

Сярод прэтэндэнтаў няма дачкі Айшы і малодшы сына Біляля па мянушцы Анібал, які вядомы, галоўным чынам, сваімі прыгодамі ў Парыжы і не толькі ў ім.

А вось сын Сейф аль-Іслам (літаральна: "меч ісламу") – таксама магчымы кандыдат. Сейф увасабляе адкрытасць Лівіі да дыялогу з Захадам.

Ён займаецца пасрэдніцкімі місіямі. З дапамогай свайго фонду ён адыграў у 2000 годзе ключавую ролю ў вызваленні 19 заходніх заложнікаў, захопленых на Філіпінах групай "Абу Саяф". Па некаторых дадзеных, ён заплаціў выкрадальнікам. Ён удастоіўся літасці заходніх краін, першым чынам Францыі. Ён жа выплаціў кампенсаванні сем`ям пасажыраў рэйса DC10 авіякампаніі UTA, якія загінулі ў выніку тэракту. Французская юстыцыя прызначыла цану, але ў выпадку з іншым паветраным тэрактам, прыпісаным Лівіі (выбуху самалёта над пасёлкам Локербі), ЗША настаялі на ў сто раз большым кампенсаванні для сваякоў ахвяр. Трыпалі адмаўляўся плаціць суму, большую за тую, якая была названая парыжскім судом прысяжных. Каб выйсці з тупіку, давялося дзейнічаць праз няўрадавую структуру. Такім стаў фонд Кадафі.

Сейф аль-Іслам лічыць сябе сімвалам новай Лівіі. Ён аддае перавагу касцюмам ад Armani, гатэлі на Парк-Лэйн і вечарынкі ў Ібіцы. Тыгр, якога ён трымае на ферме ў стылі Бэверлі-Хілз каля аэрапорта Трыпалі – гэта яго адзіная даніна экзотыцы. Пасля таго як Францыя абвясціла яго персонай нон грата ў сілу эмбарга, ён з`ехаў вучыцца ў Аўстрыю, а потым – у Лонданскую школу эканомікі. Апошнія некалькі гадоў ён бязвыезна жыве ў Лівіі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: