Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Апазіцыі адмоўлена ў памяшканні для правядзення Кангрэса дэмсіл 15:03, 14/05/2007
Палац мастацтва Менскага аўтазавода адмовіў прадстаўнікам апазіцыі ў выдзяленні памяшкання для правядзення запланаванага на 26–27 траўня кангрэса дэмакратычных сілаў (КДС). Адмова прыйшла на імя аднаго з заяўнікаў мерапрыемства – лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі.
Як паведамляецца ў адказе, Палацам мастацтва МАЗа і грамадскім аб’яднаннем “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” складзеная дамова на правядзенне 26 траўня з 10.00 да 17.00 заключнага фэсту творчасці дзяцей і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі “Запалі сваю зорку”, прымеркаванага да Міжнароднага дня абароны дзяцей.
Нагадаем, арганізатары накіравалі лісты з просьбай падаць памяшканне для правядзення КДС у тры арганізацыі, якія валодаюць неабходнымі для гэтага ўмовамі, – палац рэспублікі, канцэртная зала “Менск” і Палац мастацтва Менскага аўтазавода.