Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
1415 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міністр энергетыкі ЗША лічыць «кепскай» навіной дамоўленасці Расеі, Туркменіcтана і Казахстана аб газаправодзе
17:13, 14/05/2007

Еўропа павінна дыверсіфікаваць крыніцы свайго энергетычнага забеспячэння, зазначыў міністр энергетыкі ЗША Сэмюэл Бодман на прэс-канферэнцыі ў Парыжы, інакш яна стане яшчэ больш залежыць ад Расеі: "Еўропа павінна прыняць да ўвагі планы Расеі і адпаведным чынам удакладніць сваю рэакцыю на іх". Так міністр адрэагаваў на трохбаковы план будаўніцтва газаправода з Туркменістана ў Расею.

Лідэры Расеі, Казахстана і Туркменістана 12 траўня дасягнулі дамоўленасці аб будаўніцтве Прыкаспійскага трубаправода ў суботу ў горадзе Туркменбашы (былы Краснаводск). Туркменістан з`яўляецца найбуйнейшым пастаўшчыком газу ў Цэнтральнай Азіі, і шукае новыя экспартныя маршруты для яго транспартоўкі спажыўцам, паведамляе NEWSru.com.

Злучаныя Штаты, еўрапейскія краіны і Кітай хацелі б атрымаць прамы доступ да туркменскага газу, вялікая частка якога цяпер паступае ў Расею па цэнах ніжэйшых за рынкавыя, адзначае агенцтва Reuters. Пагадненне аб Прыкаспійскім газаправодзе ўвайшло ў супярэчнасць з планамі пракладкі Транскаспійскага газаправода ў абыход расейскай тэрыторыі.

Аднак прэзідэнт Туркменістана, адказваючы на пытанні журналістаў аб альтэрнатыўным Транскаспійскім трубаправодзе, адхіліў здагадкі пра тое, што яго цяпер можна лічыць пахаваным. "Ва ўсім свеце ідзе працэс дыверсіфікавання экспартных маршрутаў. Гэтыя пытанні варта прымаць да ўвагі. Гэты праект не пакінуты цалкам", – сказаў Гурбангулы Бердымухамедаў.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: