Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
1415 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Зямля пад Менскам неймаверна даражэе
16:28, 14/05/2007

“Комсомольская правда в Беларуси” піша пра тое, што ў Менску і абласных гарадах аформіць участак ва ўласнасць стане даражэй, а ў глыбінцы – танней.

7 траўня прэзідэнт падпісаў указ №213 “Аб некаторых пытаннях перадачы зямельных участкаў у прыватную ўласнасць грамадзян Рэспублікі Беларусь”. Сэнс яго ў тым, што цяпер прыватызаваць зямлю трэба будзе па кадастравым кошце, а не па нарматыўнай, як гэта было раней. Гэта значыць, чым бліжэй участак да гарадоў і чым лепш інфраструктура, тым даражэй ён будзе каштаваць. Напрыклад, калі раней участак плошчай шэсць сотак у пяці км ад Менска можна было выкупіць у дзяржавы па нарматыўнай цане прыкладна за $240, то цяпер па кадастравай давядзецца заплаціць ад $4800 да $9000 (за ўчастак у прэстыжным месцы). А гэта ў 20 – 37,5 разоў больш!

А у глыбінцы расцэнкі на зямлю знізяцца: напрыклад, у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці нарматыўная цана ўчастку шэсць сотак – $30 даляраў, а кадастравая – $6 – па даляры за сотку.

– Выкуп зямлі стаў больш справядлівым, бо цяпер улічваецца яе рэальная рынкавая якасць, – лічыць намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі Андрэй ГАЕЎ.

Даведацца, у колькі асабіста вам абыдзецца выкуп зямлі ва ўласнасць па новых цэнах, вельмі проста: для гэтага дастаткова зайсці на сайт Нацыянальнага кадастравага агенцтва http://vl.nca.by. Вы можаце выдзеліць раён, назву населенага пункту або садовага таварыства, і кампутар выдасць вам кошт квадратнага метра. Даведацца пра новыя цэны можна і ў выканкаме па месцы размяшчэння вашага ўчастку.

Пачынаць афармленне ва ўласнасць зямлі па новых цэнах можна будзе з моманту афіцыйнага апублікавання ўказу (а адбудзецца гэта, хутчэй за ўсё, у самыя блізкія дні). Нагадаем, з 1 студзеня 2007 года прыватызацыя зямельных участкаў у Беларусі была спыненая.

– Новы ўказ не тычыцца тых, хто мае права на атрыманне ўчасткаў па льготнай цане. Напрыклад, грамадзяне, якія жывуць у нястачы, здолеюць атрымаць участкі для будаўніцтва жылых дамоў па льготнай цане і пасля прыняцця ўказу, – растлумачыў Андрэй Гаеў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: