Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зноў падаражаў бензін. На 5 адсоткаў 11:30, 14/05/2007
У Беларусі з 14 траўня свабодныя аптовыя цэны на нафтапрадукты і рознічныя цэны на нафтапрадукты, якія рэалізуюцца праз аўтазаправачныя станцыі арганізацый канцэрна “Белнафтахім”, падвышаныя ў сярэднім на 5%, паведамілі “Інтэрфаксу” ў канцэрне “Белнафтахім”.
Там растлумачылі, што падвышэнне цэнаў было праведзенае згодна з указам прэзідэнта Беларусі ад 19 траўня 1999 года “Аб некаторых мерах па стабілізацыі цэнаў (тарыфаў)” і ў сувязі з ростам цаны на нафту з увядзеннем вывазной мытнай пошліны Расеяй з студзеня гэтага года.
Паводле загаду канцэрна “Белнафтахім”, з 14 траўня 2007 года новыя свабодныя аптовыя цэны на нафтапрадукты і рознічныя цэны на нафтапрадукты, якія рэалізуюцца праз АЗС арганізацыямі канцэрна складуць на бензін А-76 (Нармаль-80) – Br1530 за 1 літр (на 4,08% або на Br60 больш), бензін А-92 – Br1930 за 1 літр (на 4,9% або на Br90 больш), бензін А-95 – Br2,2 тыс. за 1 літр (на 4,76% або на Br100 больш), дызельнае паліва – Br1540 за 1 літр (на 4,8% або на Br70 больш).
Як раней паведамлялася, у Беларусі апошнім разам свабодныя аптовыя цэны на нафтапрадукты і рознічныя цэны на нафтапрадукты, якія рэалізуюцца праз АЗС, падвышаліся 20 студзеня 2007 года. Пры гэтым у сярэднім цэны былі падвышаныя на 5%.
Падвышэнне цэнаў на нафтапрадукты было зробленае згодна з загадам канцэрна і ў сувязі з ростам цаны на нафту з увядзеннем вывазной мытнай пошліны на нафту Расейскай Федэрацыяй.
Так, з 20 студзеня згодна з гэтым дакументам, новая рознічная цана на бензін А-76 (Н-80) склала Br1470 за 1 літр (на 5% больш), на бензін А-92 – Br1840 за літр (на 4,5% больш), на бензін А-95 – Br2100 (на 5% больш), на дызельнае паліва – Br1470 (на 5% больш).
Папярэдняе падвышэнне цэнаў на нафтапрадукты ў Беларусі было зробленае 12 снежня 2006 года. У сярэднім рознічныя цэны на нафтапрадукты, якія рэалізуюцца праз АЗС арганізацыямі, што ўваходзяць ў склад "Белнафтахіма", павысіліся на 4,6%.
На пачатку студзеня 2007 года намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Міхаіл Асіпенка заявіў, што цэны на нафтапрадукты будуць падвышаныя з сярэдзіны месяца на 5%. "На 5% плануем падняць цэны на нафтапрадукты на ўнутраным рынку, і калі не здарыцца форс-мажорных абставінаў да канца года, цэны чапаць не будзем", – сказаў М.Асіпенка.