Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Камітэт ПАРЭ: Беларусі ня месца ў Радзе правоў чалавека ААН 17:03, 14/05/2007
Выстаўленьне Беларусі як безальтэрнатыўнага кандыдата ў Раду правоў чалавека ААН – гэта проста скандал, калі ўлічыць змрочную рэпутацыю самой Беларусі ў пытаньнях правоў чалавека. Пра гэта сказана ў адмысловай заяве, якую прыняў сёньня Камітэт юрыдычных пытаньняў і правоў чалавека Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы.
У заяве камітэт заклікае Генэральную асамблею ААН адхіліць кандыдатуру Беларусі і прапануе рэгіянальным групам асамблеі адмовіцца ад тактыкі “чыстых сьпісаў” – калі выстаўляецца столькі кандыдатаў, колькі месцаў трэба запоўніць у Радзе, паведамляе “Радыё Свабода”.
Беларусь – адзіная эўрапейская краіна, якая не ўваходзіць у Раду Эўропы. Выбары новых прадстаўнікоў Рады ААН у пытаньнях правоў чалавека заплянаваныя на 17 траўня.