Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
1415 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Актывістка ПКБ падае ў суд на гарвыканкам
15:45, 14/05/2007

Гомельcкая актывістка Партыі камуністаў беларускай Марыя Багдановіч зьвярнулася ў суд Цэнтральнага раёну Гомеля з пазовам да гарвыканкаму. Яна лічыць незаконнай адмову выканкаму даць дазвол на правядзеньне пікету з нагоды 21-х угодкаў чарнобыльскай катастрофы і магчымасьці будаўніцтва ў Беларусі атамнай станцыі.

Паводле спадарыні Багдановіч, гарвыканкам пры адмове фармальна спаслаўся на тое, што пісьмовае абавязаньне замоўнікаў, прыкладзенае да заявы на пікет, не адпавядае артыкулу 10 Закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.

Пасьля адмовы актывістка пісьмова зьвярнулася ў гарвыканкам па тлумачэньні. Аднак атрымала чарговую адпіску ад намесьніка старшыні гарвыканкаму Сяргея Парошына.

У судзе Марыя Багдановіч наважаная падаць і некаторыя іншыя факты, калі гарвыканкам неапраўдана абмяжоўвае права гараджанаў на масавыя акцыі, паведамляе «Радыё Свабода».


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: