Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
1415 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пяць краін аб’ядналіся ў Варшаве для абароны ад прарасейскіх альянсаў
09:55, 14/05/2007

Вынікам саміта прэзідэнтаў Украіны, Азербайджана, Грузіі, Літвы і Польшчы, які завяршыўся ў суботу ў Кракаве, стала стварэнне палітычнага блоку, які супрацьстаіць створанаму ў Ашхабадзе энергаальянсу Расеі, Казахстана і Туркменістана, піша газета “Коммерсант”. Другі саміт заходняга энергаблока адбудзецца ўвосень у Вільні. Там будуць абмяркоўваць не толькі трубаправод Адэса–Гданьск, пра будаўніцтва якога дамовіліся ў Кракаве, але і ўвесь спектр энергапраблем вакол паставак у Еўразвяз вуглевадародаў з Расеі, Закаўказзя і Сярэдняй Азіі.

Фармальна менавіта візіт Уладзіміра Пуціна спачатку ў Казахстан, а потым у Туркменістан быў адказам на энергасаміт краін былога савецкага блока і СССР, які завяршыўся ў суботу ў польскім Кракаве, а не наадварот. Запрашэнні на энергасаміт сямі дзяржаў у Польшчы рассылаліся за два месяцы да яго, і менавіта прэзідэнт Пуцін змяніў фармат гэтай сустрэчы: замест сямі дзяржаў на саміце кіраўнікамі краін былі прадстаўленыя пяць.

Прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі яшчэ ў чацвер увечары прымаў у сябе прэзідэнтаў Украіны Віктара Юшчанку і Грузіі Міхаіла Саакашвілі, кіраўнікі Азербайджана Ільхам Аліеў і Літвы Валдас Адамкус прыбылі ў Кракаў у пятніцу. Прэзідэнты Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў і Казахстана Нурсултан Назарбаеў упадабалі прымаць у сябе прэзідэнта Расеі. Праўда, спадар Назарбаеў падстрахаваўся, і Казахстан быў прадстаўлены статс-сакратаром мінэнергетыкі краіны Ляззатам Кіінавым, таму выніковае камюніке кракаўскай сустрэчы зробленае ад імя шасці краін.

Камюніке, датаванае 13 траўня, канстатуе: энергаблок дзяржаў, якія аб`ядноўваюцца агульнымі падыходамі да энергетычнай палітыкі, створаны. Сустрэчы прэзідэнтаў дзяржаў-удзельніц блока будуць пастаяннымі, наступная прызначаная на кастрычнік 2007 года ў Вільні. Да гэтага шэсць краін-удзельніц створаць міждзяржаўныя працоўныя групы па ключавых пытаннях энергапалітыкі, у тым ліку па стварэнні кансорцыума па дабудоўцы нафтаправода Адэса–Броды да Гданьска.

Найбольш ёміста ідэю заходняга энергаблока выказаў на саміце прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус. "Энергетыка становіцца неад`емнай ад міжнародных стасункаў і дыпламатыі ва ўмовах, калі эканамічная і энергетычная незалежнасць становіцца важным крытэрам нацыянальнай бяспекі, – заявіў ён. – Падзеі апошняга часу паказваюць, што маніпуляванне пастаўкамі нафты і газу… адчувальнае для выгоды чалавека і яго паўсядзённага жыцця". Пад падзеямі спадар Адамкус меў на ўвазе газавыя войны Расеі і “краіны ў 2004–2005 гады. Таму "прыйшоў час сур`ёзна шукаць альтэрнатыўныя і свабодныя ад палітычнай залежнасці крыніцы паставак нафты і газу з Усходу".

Пакуль новы энергаблок – гэта найперш блок транзіцёраў нафты і яе спажыўцоў. Хоць прадстаўнікі Казахстана і Азербайджана, якія здабываюць нафту і газ, падпісалі кракаўскае камюніке, накіраванне імі ў праекты блока нафты і газу не гарантаванае. Рыторыка прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева на саміце ў дакладнасці паўтарала суботнюю рыторыку прэзідэнтаў Туркменіі і Казахстана, якая гучала за тры тысячы кіламетраў ад Кракава. Ён тлумачыў свой удзел у энергаблоку неабходнасцю дыверсіфікавання паставак нафты і газу. Адзначым, бакі засвоілі расейскі стыль у энергапалітыцы: ледзь ці не ўсе прэзідэнты краін-удзельніц блока кахалі пра энергабяспеку, але ўжо маючы на ўвазе іх бяспеку ад дзеянняў Расеі ў энергетыцы.

Адзіная энергастратэгія ўдзельніц блока, да стварэння якой заклікаў прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка (па яго словах, "ніводная дзяржава цяпер не мае самадастатковай энергетычнай палітыкі"), будзе шмат у чым альтэрнатыўная энергапалітыкам і Расеі, і ЕЗ – іх будуць спрабаваць узгадняць на самарскім саміце ЕЗ–Расея 17 траўня. Пры гэтым ніякай бачнай падтрымкі заходняга энергаблока з боку ЗША пакуль няма. Такім чынам, перспектывы альянсу залежаць ад таго, ці далучацца да яго іншыя краіны ЕЗ: удзельнікі саміту заявілі, што блок адкрыты для новых удзельнікаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: