|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Кандаліза Райс абмяркуе ў Маскве сітуацыю на постсавецкай прасторы 09:46, 14/05/2007
На думку аналітыкаў, візіт Райс у Расею адбываецца ў перыяд прыкметнага "пахаладання" стасункаў паміж Масквой і Вашынгтонам, і перамовы будуць няпростымі. Цяжкасці прызнаюць і ў Белым доме: сярод праблемных пытанняў Райс напярэдадні свайго візіту выдзеліла рознагалоссі паміж Расеяй і ЗША з нагоды падзей на постсавецкай прасторы, у прыватнасці, у Грузіі і Украіне, заклапочанасці расейскай энергетычнай палітыкай, а таксама ўнутраным развіццём Расеі і "канцэнтрацыяй улады", паведамляе NEWSru.com са спасылкай на "Інтэрфакс". “Ужо некалькі гадоў ва ўсім свеце, у Еўропе і ў ЗША заклапочаныя ўнутраным развіццём Расеі. Можна сказаць, што адбыўся адыход ад некаторых формаў”, – сказала Райс. У Маскве з гэтым не згодныя і лічаць абвінавачванні Расеі ў “парушэннях правоў чалавека”, “імперскіх замыслах” на постсавецкай прасторы, і “энергетычным шантажы” прыкладам нядобрасумленнай канкурэнцыі і "ідэалагізаваных міжнародных падыходаў". "Цяжка сысці ад высновы пра тое, што звышзадача знешняй палітыкі адміністрацыі ЗША – гэта кансервацыя, назапашванне аднаасобнага лідэрства ў сусветных справах", – адзначаў у канцы красавіка ў адным з сваіх артыкулаў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў. Намеснік міністра замежных спраў РФ Сяргей Кісляк таксама паведаміў, што ў рамках візіту МЗС Расеі чакае сур`ёзнага абмеркавання ўсяго спектру двухбаковых стасункаў. "У Расеі з ЗША шмат пытанняў, якія мы альбо прасоўваем разам, альбо па якіх нам неабходная зверка пазіцый", – сказаў намеснік міністра. Спектр запланаваных да абмеркавання тэм надзвычай шырокі, адзначыў ён. "Гэта і эканамічныя, і палітычныя, і гуманітарныя пытанні. Паміж Расеяй і ЗША столькі пытанняў, што іх хопіць з лішкам", – паведаміў Кісляк. Па яго словах, у Расеі захоўваюцца пэўныя заклапочанасці па шэрагу пытанняў, датычных, у прыватнасці, размяшчэння сістэмы СРА, і перамовы, якія маюць быць, будуць накіраваныя на здыманне гэтай заклапочанасці. ЗША маюць намер размясціць элементы сістэмы СРА ў Польшчы і Чэхіі. Расея неаднаразова заяўляла пра сваю занепакоенасць гэтымі планамі, паведамляе РІА “Новости”. У МЗС РФ неаднаразова заяўлялі пра адсутнасць "рэальных пагроз, якія патрабуюць стварэння базы перахопнікаў у Польшчы і ўсталявання радараў у Чэхіі". "Мы разлічваем атрымаць штосьці большае, чым запэўнівання ў тым, што ўсё гэта не накіраванае супраць нас", – падкрэсліў Лаўроў. Другая актуальная тэма – адаптаваная дамова аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ), які прадугледжвае фланговыя абмежаванні па іх размяшчэнні. Расея, якая неаднаразова заяўляла пра поўнае выкананне абавязальніцтваў па гэтай дамове і заклікала сваіх партнёраў да таго самага, у канцы красавіка абвясціла пра намер увесці мараторый на ДЗУСЕ. Больш за тое, у Маскве прыстрашылі ўвогуле выйсці з яго ў выпадку далейшага зацягвання ратыфікацыі пагаднення заходнімі краінамі. "Мы чакаем сур`ёзнай гутаркі па сур`ёзных праблемах і з пункту гледжання нашай бяспекі, і з пункту гледжання еўрапейскай бяспекі. Магчымасць абмеркаваць гэта вельмі важная і своечасовая", – падкрэсліў намеснік кіраўніка МЗС РФ. На думках расейскіх экспертаў, візіт дзяржсакратара ЗША закліканы спыніць неспрыяльнае развіццё расейска-амерыканскіх стасункаў. Як адзначыў загадчык Цэнтрам міжнароднай бяспекі Аляксей Арбатаў, Райс прыязджае таму, што ў Вашынгтоне "ўзнікла турбота – ці не занадта далёка Расея і ЗША зашлі ў цяперашнім супрацьстаянні і супярэчнасцях". З ім згодны дырэктар Інстытута ЗША і Канады Сяргей Рогаў. "Расейска-амерыканскія стасункі рэзка пагаршаюцца. Складаецца ўражанне, што мы вельмі хуткімі тэмпамі набліжаемся да новай "халоднай вайны", калі ЗША афіцыйна будуць праводзіць палітыку стрымлівання Расеі", – сказаў ён у інтэрв`ю РІА “Новости”. Як адзначаюць эксперты, праблемы расейска-амерыканскіх стасункаў ужо даўно не абмяркоўваліся на такім высокім узроўні. Падчас візіту, які мае быць, у асноўным, будуць абмяркоўвацца пытанні знешняй палітыкі, мяркуюць яны. "Гэта іракская вайна, гэта сітуацыя з ядзернымі праграмамі Ірана і Паўночнай Карэі, гэта супрацьракетная абарона, гэты магчымае ўступленне ў НАТА Грузіі і Украіны, гэта значыць пытанні, па якіх у большасці выпадкаў сёння мы і амерыканцы займаем дыяметральна процілеглыя пазіцыі, хоць сям-там азначылася і збліжэнне. Але ў цэлым гэта лыжка мёду ў бочцы дзёгцю", – лічыць Рогаў. Акрамя таго, адным з пытанняў перамоваў стане падтрымка Расеяй рэзалюцыі ААН па Косаве, падтрымка "плану Марты Ахтысаары". Візіт Райс у Расею адбываецца на фоне паведамленняў аб падрыхтоўцы да занясення ў РБ ААН праекту рэзалюцыі па статусе Косава – праблеме, па якой Расея і ЗША прытрымліваюцца процілеглых пунктаў гледжання. У той час як у Маскве заяўляюць пра неабходнасць знаходжання кампрамісу, які б задавальняў абодва бакі канфлікту, у Вашынгтоне падтрымліваюць рашэнне на аснове плану спецпрадстаўніка генеральнага сакратара ААН Марты Ахтысаары, які прадугледжвае здабыццё фактычнай незалежнасці Косава насуперак пазіцыі афіцыйнага Бялграда. "Пытанне, па якім пазіцыя Расеі відавочная, бо немагчыма падтрымліваць план, які не прымальны для абаіх бакоў канфлікту – ні для Сербіі, ні для косаўскіх албанцаў", – сказаў прэзідэнт фонду "Палітыка" Вячаслаў Ніканаў. Ён дадаў: "Тут, я думаю, будзе даволі сур`ёзны абмен меркаваннямі, але я не бачу, што тут Расея здолее сваю пазіцыю змяніць". Акрамя таго, ЗША цікавіць пытанне, звязанае з унутрыпалітычнай сітуацыяй у Расеі. Па словах Ніканава, "для Кандалізы Райс важным будзе выказаць рознага роду заклапочанасць, якая існуе ў ЗША з нагоды становішча дэмакратыі ў нас, перспектыў выбараў, якія маюць быць, хоць ні для каго не сакрэт, што падчас будучай выбарчай кампаніі стаўка будзе рабіцца амерыканцамі на тыя палітычныя сілы, якія, хутчэй за ўсё, у выбарах удзельнічаць не будуць". "Я маю на ўвазе “Другую Россию”, якая, валодаючы нулявым электаральным патэнцыялам, хутчэй за ўсё, ніякім чынам у выбарах удзельнічаць не будзе, а будзе ўзбуджаць толькі вулічную актыўнасць", – сказаў прэзідэнт фонду. Пры гэтым эксперты аднадушныя ў тым, што візіт дзяржсакратара ЗША у Расею з`яўляецца пэўным крокам па паляпшэнні расейска-амерыканскіх стасункаў, і выказваюць надзею на тое, што перамовы будуць плённымі. Нягледзячы на наяўныя цяжкасці, у Маскве спадзяюцца, што візіт Райс дазволіць выпрацаваць парадак дня сустрэчы лідэраў РФ і ЗША у рамках саміту "Вялікай васьмёркі" у Нямеччыне. "Мы больш пэўна абмяркуем, што будзе вынесенае на суд нашых прэзідэнтаў", – заявіў Лаўроў. Старшыня камітэта Дзярждумы па міжнародных справах Канстанцін Касачоў выказаў надзею, што візіт Райс дапаможа зняць нямала пытанняў, назапашаных адзін да аднаго ў Масквы і Вашынгтона. "Я вітаю візіт спадарыні Райс і лічу яго вельмі важным, бо ў абаіх бакоў сапраўды назапасілася шмат пытанняў адзін да аднаго", – заявіў старшыня думскага камітэта па міжнародных справах Канстанцін Касачоў. Нагадаем, апошнім разам Райс была ў Маскве ў канцы кастрычніка 2006 года з кароткім працоўным візітам. У гутарцы з журналістамі, якія суправаджалі яе ў паездцы ў Маскву, Райс сказала, што ЗША вельмі занепакоеныя канфліктам паміж Расеяй і Грузіяй і – у сувязі з гэтым – сітуацыяй у Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Тады расейская сталіца стала чацвёртым і завяршальным пунктам турнэ дзяржсакратар ЗША пасля Токіо, Сеула і Пекіна, дзе Райс абмяркоўвала сітуацыю, якая складваецца ў сувязі з ядзерным выпрабаваннем, праведзеным у КНДР. Мэтай яе візіту стала выпрацоўка агульных падыходаў да ядзернай праблемы Паўночнай Карэі ў сувязі з прыняццем РБ ААН рэзалюцыі 1718, якая прадугледжвае ўвядзенне санкцый у дачыненні гэтай краіны.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|