Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
1415 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка зноў заклікае да эканоміі і беражлівасці
15:16, 14/05/2007

Кантроль за выкарыстаннем бюджэтных сродкаў у дзейнасці міністэрстваў, ведамстваў, праваахоўных органаў Беларусі павінен быць узмоцнены. Такую задачу паставіў Аляксандр Лукашэнка 14 траўня падчас дакладу старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Зянона Ломаця пра вынікі працы ведамства за чатыры месяцы гэтага года, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

Дзякуючы прынятым Камітэтам дзяржкантролю мерам у дачыненні суб`ектаў гаспадарання, якія парушылі нормы заканадаўства Беларусі, у прыбытак дзяржавы паступілі каля Br22,3 млрд.

Лукашэнка падкрэсліў, што Камітэт дзяржаўнага кантролю павінен выходзіць на больш высокі ўзровень працы. Супрацоўнікі павінны быць выключна кампетэнтнымі людзьмі і добра валодаць сітуацыяй.

КДК у сваёй дзейнасці актыўна выкарыстае практыку комплексных праверак міністэрстваў і ведамстваў. Так, Лукашэнка даў згоду на правядзенне праверкі працы Дзяржаўнага мытнага камітэта і яго структур у другім паўгоддзі.

На сустрэчы былі закранутыя пытанні дзейнасці рэальнага сектара эканомікі, у прыватнасці рэалізацыі прадукцыі цэментавых заводаў. Па словах Зянона Ломаця, усталяваныя факты, калі некаторыя індывідуальныя прадпрымальнікі закупляюць у вытворцаў цэмент па адпускной цане для наступнага перапродажу ў два–тры разы даражэй. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў разабрацца з гэтай сітуацыяй.

У хуткім часе Камітэт дзяржкантролю таксама мае намер засяродзіць увагу на праблемах эфектыўнага выкарыстання дзяржаўнай маёмасці, найперш, на пытаннях здачы ў арэнду памяшканняў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: