Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
1415 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Валянцін Стэфановіч: «Улады працягваюць парушаць права грамадзянаў краіны на свабоду аб’яднаньняў»
16:20, 14/05/2007

Мінюст Беларусі разгледзеў матэрыялы адносна дзяржаўнай рэгістрацыі маладзёжнага грамадскага аб’яднаньня “Маладыя сацыял-дэмакраты - Маладая Грамада” і прыняў рашэньне -- адмовіць. У афіцыйнай паперы, якую аб’яднаньне атрымала з Міністэрства юстыцыі, гаворыцца, што статут ствараемага грамадскага аб`яднаньня не адпавядае патрабаванням часткі трэцяй дзевятага артыкула закону "Аб грамадскіх аб`яднаннях".

На думку Міністэрства юстыцыі, у прадстаўленым статуце моладзевага грамадскага аб`яднаньня адсутнічала норма, якая прадугледжвае перыядычнасьць скліканьня кантрольна-рэвізійнага органа і кантрольна-рэвізійных органаў арганізацыйных структур грамадскага аб’яднаньня. Безумоўна, такую дробязь, пры жаданьні, можна было выправіць у рабочым парадку, але гэты варыянт, пэўна, не змог бы задаволіць Мінюст, таму часу для выпраўленьня Статута прадстаўлена не было.

Акрамя гэтага, як вынікае з ліста міністэрства, ініцыятары стварэньня грамадскага аб`яднаньня парушылі артыкул 13 Закона "Аб грамадскіх аб`яднаньнях" і не прадставілі сьпіс членаў кантрольна-рэвізійнага органа, які прадугледжвае прозьвішча, імя, імя па бацьку, дату нараджэння, грамадзянства, адрас сталага месца жыхарства, а таксама іх месца вучобы (працы) і нумар працоўнага тэлефона. Такім чынам, Мінюст адмовіў у дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскаму аб’яднаньню Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая Грамада” і яго сімволікі. Адказ падпісаў начальнік упраўленьня грамадскіх аб’яднаньняў Міністэрства А. Сьліжэўскі.

Адмову Міністэрства юстыцыі каментуе праваабаронца Валянцін Стэфановіч:

“Тэндэнцыі застаюцца нязьменнымі. Улады не жадаюць рэгістраваць грамадскія аб’яднаньні. Нават наадварот, ліквідуюць, як гэта сталася нядаўна з Беларускім літаратурным фондам. Сітуацыя не зьмянілася нават пасьля скасаваньня Дзяржаўнай камісіі па рэгістрацыі (перарэгістрацыі) грамадскіх аб’яднаньняў, чым так любяць “казыраць” як станоўчым фактам нашыя афіцыйныя прадстаўнікі на саммітах АБСЕ і іншых міжнародных форумах. Улады Беларусі працягваюць парушаць і абмяжоўваць права грамадзянаў краіны на свабоду аб’яднаньняў. Усё гэта робіцца на фоне татальнага крымінальнага перасьледу актывістаў грамадзянскай супольнасьці за прыналежнасьць да незарэгістраваных арганізацыяў”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: