Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
1415 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Тацяна Севярынец зьвярнулася ў суд
10:36, 14/05/2007

Маці палітыка Паўла Севярынца Тацяна Севярынец зьвярнулася ў суд Першамайскага раёну Віцебску – яна патрабуе аднавіць яе на працы ў віцебскай сярэдняй школе №40.

Настаўніцу з 35-гадовым стажам звольнілі нібыта за прагулы: начальнік аддзела адукацыі Першамайскага раёну Ўладзімер Шлома, падпісаўшы заяву спадарыні Севярынец на адпачынак за свой кошт, праз колькі дзён адмяніў уласнае рашэньне. Такім чынам, вярнуўшыся з адпачынку, Тацяна Севярынец даведалася, што прапусьціла 6 працоўных дзён без усялякае прычыны. Абараняць інтарэсы настаўніцы ў судзе будзе вядомы віцебскі адвакат Міхаіл Замалін. На судовае паседжаньне зьбіраюцца прыйсьці таксама й бацькі вучняў сярэдняй школы №40, дзе Тацяна Севярынец выкладала расейскую мову ды літаратуру, паведаміла “Радыё Свабода”.

Бараніць настаўніцу вырашылі і самі дзеці: вучні пятае клясы, дзе яна была клясным кіраўніком, напісалі лісты ў раённы аддзел адукацыі, а таксама міністру адукацыі Аляксандру Радзькову. Адказу на сваю просьбу пакінуць у школе любімую настаўніцу вучні пакуль не дачакаліся.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: