Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
1415 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Гістарычная спадчына Віцебску нішчыцца пад покрывам цемры
16:23, 14/05/2007

Працягваюцца земляныя працы на плошчы Свабоды ў Віцебску. 12 траўня, нягледзячы на прадпісанне загадчыка аддзела культуры аблвыканкама Ніны Сулецкай спыніць усялякую дзейнасць на месцы, дзе раней стаяў комплекс будынкаў Свята-Мікалаеўскага сабора, катлаван значна пашырылі — ён сягае каля 7 метраў у даўжыню, 5 метраў у шырыню і мае глыбіню да 2 метраў.

Паводле слоў спадарыні Сулецкай, пракладку камунікацый на тэрыторыі плошчы Свабоды для будучага моладзевага забаўляльнага цэнтра замовіў «Віцебскводаканалу» гарадскі выканаўчы камітэт Віцебска. Аднак, паколькі працы адбываюцца на тэрыторыі, дзе могуць быць рэшткі пабудоў яшчэ з 12 стагодзьдзя, патрэбнае ўзгадненне інстытутам гісторыі Акадэміі навук. Выканаўцы такога дазволу не маюць, аб чым Ніна Сулецкая ды іншыя адказныя асобы склалі пратакол, засведчыўшы факты парушэння закону пра ахову гістарычнай спадчыны.

Парэшткі будынкаў, якія вымаюцца з-пад зямлі экскаватарамі вывозяцца ў не вядомым накірунку. Такім чынам знішчаюцца артэфакты, якія маюць бясспрэчную археалагічную каштоўнасць, і наносіцца непапраўныя страты гістарычным аб’ектам, паведамляюць "Народныя навіны Віцебску".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: