Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зьмітра Дашкевіча вярнулі на лесапільны ўчастак 10:20, 14/05/2007
Палітвязень Зьміцер Дашкевіч зноў працуе ў калёніі на лесапільным ўчастку. Нагадаем, што да гатэга ён быў зьмешчаны ў турэмны шпіталь з-за праблемаў з хрыбетнікам.
Болей за тыдзень ад палітвязьня не было пра гэта зьвестак. І вось маладзёвы актывіст Артур Фінькевіч атрымаў паведамленьне пра свайго сябра ад знаёмых.
“Асабліва ён нічога не піша. Піша, што ўсё нармальна, працуе зноў там, дзе і працаваў. Гэта ён сам так вырашыў. Магчыма, ён ужо не цягае гэтыя цяжкія бярвёны, а робіць нешта іншае. Магчыма, для яго гэтак лепей”, -- паведаміў актывіст “Радыё Свабода”.
У самога Артура Фінькевіча справы ідуць без асаблівых навінаў. Нагадаем, актывіст адбывае “хімію” ў Магілёве за графіці палітычнага зьместу, а Зьміцер Дашкевіч знаходзіцца ў зьняволеньні ў Шклоўскай калёніі. Былога лідэра “Маладога Фронту” пакаралі на 1,5 года.