Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Гомельские власти отказали активистам демсил в проведении митинга против отмены льгот. Как сообщил БелаПАН координатор оргкомитета по созданию партии "Путь свободы и прогресса" Петр Кузнецов, отказ Гомельского горисполкома на проведение 20 мая митинга в установленном решением властей месте был получен 15 мая.
США не позволят России заблокировать планы Вашингтона по установке систем ПРО в Европе, заявила во вторник, 15 мая, госсекретарь США Кондолиза Райс после встречи с российским президентом Владимиром Путиным.
Рок-канцэрт у Мазыры з удзелам гуртоў “Partyzone” і “Indiga” забараніў намесьнік мэра гораду, у Менску ідэолягі чарговы раз адмовілі ў правядзеньні канцэрту гурта "Крама". У панядзелак чыноўнікі забаранілі яшчэ адзін канцэрт - сумесны выступ ZET і IQ48. Канцэрт удалося правесьці ў іншым месцы, але на яго арганізатараў склалі пратакол.
Урад Сербіі ўзначаліць дзейны прэм`ер-міністр краіны Войслаў Каштуніца, паведамляе агенцтва B92. Такога пагаднення дасягнулі "Дэмакратычная партыя", кааліцыя "Дэмакратычная партыя Сербіі – Новая Сербія" і партыя "Г–17 плюс".
“Аляксандар Казулін больш не парушае рэжым папраўчай установы”,– паведаміў “Інтэрфаксу” начальнік калёніі “Віцьба-3” Руслан Прымак. “За апошнія два месяцы ў Казуліна не было спагнаньняў за парушэньне рэжыму”, – заявіў спадар Прымак. Паводле яго, у вязьня “скончыўся пэрыяд адаптацыі ў папраўчай установе”.
Прэміі за “чэсную” працу на ніве журналістыкі раздавалі службоўцы вышэйшага звяна рэдакцыям раённых газет. Цырымонія ўручэння “оскараў” мясцовага разліву працаўнікам пяра і нататніка праходзіла ў барысаўскім Палацы культуры, паведаміла служба інфармацыі ”Барысаў Электронны".
15 мая мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі падпісаў указ аб забароне ў свяшчэннаслужэньні клірыка Свята Пакроўскага прыхода Мінска, святара Аляксандра Шрамко і залічыў яго за штат да раскаяння, паведамляе БелаПАН.
Экс-кіраўнік Цэнтрабанка Расеі, а цяпер старшыня савета дырэктараў кампаніі ЮКАС, Віктар Герашчанка гатовы ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у Расеі ў 2008 годзе. Ён будзе кандыдатам ад апазіцыі.
У Саўт-Рывэры (штат Нью-Джэрзі, ЗША) 14 траўня на 71-м годзе жыцьця пасьля зацяжной хваробы памёр Аляксандар (Алекс) Сільвановіч, шматгадовы працаўнік на беларускай грамадзкай, рэлігійнай, культурнай і палітычнай ніве, паведаміла “Радыё Свабода”.
Аштрафаваны журналіст незарэгістраванай светлагорскай газеты “Рэгіянальныя навіны“ Кірыл Ксяндзоў. 14 мая рашэннем суда Светлагорскага раёна на Ксяндзова накладзены штраф у памеры 930 тысяч рублёў (30 базавых велічынь). Штраф накладзены паводле артыкула 22.9 часткі 1 Адміністратыўнага кодэкса – “Парушэнне заканадаўства аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі”. Пра гэта паведамляе служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Гэтае пытаньне абмяркоўваецца ў новай перадачы сэрыі “Экспэртыза Свабоды”. Удзельнікі: былы намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Андрэй Саньнікаў і палітоляг Андрэй Фёдараў.
Кіраўнік падраздзялення па супрацоўніцтве з краінамі СНД Федэральнага Міністэрства эканомікі і тэхналогій Нямеччыны Петэр Лорэнц лічыць, што ў Беларусі ёсць неабходнасць паляпшэння ўмоў для прыцягнення замежных інвестыцый.
Толькі амаль праз паўгода з часу падання ў “палату прадстаўнікоў” скандальнага законапраекта аб упарадкаванні льгот кіраўнік дзяржавы даручыў распрацаваць праект указу аб адраснай сацыяльнай дапамозе. На гэта запатрабуецца яшчэ месяцаў шэсць, між іншым адмяніць ільготы дэпутаты будуць змушаныя ўжо неўзабаве, адзначае газета “Белорусы и рынок”.
РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” лічыць, што супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта парушаюць Закон аб звароце грамадзян, не рэагуючы на звароты студэнтаў менскіх ВНУ з просьбай не прымаць законапраект аб адмене льгот. У сувязі з гэтым ад імя РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” быў накіраваны ліст старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Сцяпану Сухарэнку і старшыні Савета бяспекі Віктару Шэйману.
Беларусь у першым квартале сфармавала адмоўнае знешнегандлёвае сальда таварамі і паслугамі ў памеры 547 мільёнаў даляраў пры прагназаваным па выніках года станоўчым сальда ў памеры 500-600 мільёнаў даляраў. Сітуацыя ў знешнім гандлі, а таксама іншыя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны абмяркоўваліся падчас нарад у А.Лукашэнкі.
Яшчэ дзве канцэртныя залы адмовіліся даць прадстаўнікам апазіцыі памяшканне для правядзення Кангрэса дэмсілаў. Адміністрацыя к/з “Менск” спасылаецца на тое, што памяшканне забраніраванае Студыяй сучаснай харэаграфіі, у Палацы Рэспублікі ў гэты час будуць праходзіць Дні Масквы і балет “Лебядзінае возера”.
Як стала вядома Хрысціянскаму Праваабарончаму Дому, з Беларусі быў высланы замежны служыцель, хрысціянін, грамадзянін ЗША Дэккер Трэвіс Тодд. Фармальнай прычынай высылкі стала рашэнне ворганаў унутраных справаў аб ануляванні дазволу на часовае пражыванне сп. Тодда у Рэспубліцы Беларусь.
Беларусь змагаецца за ўкраінскі рынак нафтапрадуктаў, заявіў у Менску, адказваючы на пытанні журналістаў пасля адкрыцця нацыянальнай выставы Украіны ў Менску, першы віцэ-прэм`ер беларускага ўрада Уладзімір Сямашка, паведамляе “Інтэрфакс”.
Вырашэнне эканамічных спрэчак, якія ўзнікаюць паміж Беларуссю і Украінай, павінна здзяйсняцца цывілізавана з выкарыстаннем норм міжнароднай практыкі, заявіў у Менску на прэс-канферэнцыі міністр эканомікі Украіны Анатоль Кінах, адказваючы на пытанне аб ужыванні ва ўзаемным гандлі антыдэмпінгавых мер.
Урад Беларусі мае намер узяць пад кантроль працоўную міграцыю, у прыватнасці працу беларускіх будаўнікоў у Расеі, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску першы віцэ-прэм`ер урада Уладзімір Сямашка.
У Менску чакаюць кіраўніка Газпрома 17-18 траўня для падпісання дамовы аб стварэнні газатранспартнага СП, паведамляе “Інтэрфакс”. Дамова прадугледжвае паэтапны выкуп акцый "Белтрансгаза" цягам 4 гадоў роўнымі часткамі на агульную суму $2,5 млрд.
Напярэдадні свайго візіту ў Вялікую Брытанію і маючага адбыцца ў чацвер у Нью-Ёрку галасавання аб прыняцці новых сяброў у Раду ААН па правам чалавека, старшыня Палітрады дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч накіраваў Заяву дзяржавам-сябрам ААН не падтрымліваць кандыдатуры урада Беларусі на выбарах ў Раду па правах чалавека ААН. “Беларускія дэмакратычныя сілы разам з дэмакратычнымі няўрадавымі арганізацыямі выступаюць супраць надання беларускаму ўраду месца ў органе ААН, мэтай якога з`яўляецца заахвочванне паўсюднай павагі да абароны ўсіх правоў чалавека і асноўных свабодаў”, адзначаецца ў заяве.
Никакой корректировки или смены экономического курса не будет и либеральные замашки нам не нужны — с таким заявлением выступил Александр Лукашенко на совещании 11 мая, которое было посвящено обсуждению итогов работы экономики за I квартал. Нельзя сказать, что это заявление было сделано акцентированно и прозвучало как программное. Оно было адресовано правительству и скорее предназначалось не столько для отечественных и зарубежных практиков и аналитиков, которые в последнее время пытались уловить в действиях властей признаки либерализации экономики, сколько было призвано положить конец возможным дискуссиям на экономические темы именно в стане государственных чиновников.
Паводле дадзеных афіцыйнай статыстыкі, транспартоўка нафты па беларускай нафтаправоднай сістэме ў студзені–красавіку знізілася на 14,5% у параўнанні з аналагічным перыядам 2006 года да 29,6 мільёнаў тон.
У Падмаскоўі на інтэрнат з гастарбайтэрамі, здзейснены налёт. Як паведамілі “Новому Региону” ў прэс-службе ГУУС па Маскоўскай вобласці, учора ў 2.30 ночы ў інтэрнат па вуліцы Ігнацьеўскай горада Звянігарада ўварваліся 5 чалавек у масках. Яны ўзламалі дзверы аднаго з пакояў, дзе жылі 5 грамадзян Таджыкістана і грамадзянін Беларусі. Налётчыкі збілі жыхароў і выкралі асабістыя рэчы і грошы мігрантаў. Пасля чаго злачынцы ўцяклі. Сума прычыненай шкоды склала 122 тысячы рублёў.
Расея паступова аказваецца ва ўсё больш шчыльным недружалюбным асяроддзі. Нядаўнія падзеі ў сувязі з дэмантадам "Бронзавага салдата" ў Эстоніі папоўнілі шэрагі "ліхіх суседзяў" РФ. Цяпер дрэннымі можна назваць стасункі з 11 з 17 краін, з якімі мяжуе Расея, піша NEWSru.com са спасылкай на газету “Новые известия”. Пры гэтым стасункі псуюцца не толькі з тымі суседзямі, супярэчнасці з якімі аб`ектыўна наканаваныя, але і з тымі, хто проста не згодны прызнаваць Расею вялікай дзяржавай.
Кіраўнікі МЗС краін Еўразвяза прынялі рашэнне палегчыць санкцыі, уведзеныя супраць Узбекістана, у надзеі, што гэтая краіна палепшыць сітуацыю з правамі чалавека. У прыватнасці, з спісу, які ўключаў дванаццаць афіцыйных асоб Узбекістана, якім забаронена выдаваць уязныя візы ў краіны ЕЗ, выключаныя чацвёра ўзбекскіх службоўцаў. Іх імёны пакуль не абвешчаныя. Іншыя важныя меры, напрыклад, эмбарга на продаж узбраенняў, застаюцца ў сіле.
Канцэрт-прэзентацыя новага альбома гурта “Крама”, запланаваны на 30 траўня ў мінскім клубе Night Star, забаронены. Пра гэта “Еўрапейскаму радыё” паведаміў адміністратар гурта Павел Кашырын. Паводле яго словаў, дырэкцыя вымушаная была адмовіць гурту ў памяшканні пасля тэлефанавання з “вышэйшай інстанцыі”. Павел мяркуе, што телефанавалі з упраўлення ідэалогіі Мінгарвыканкаму.
Адным з адказаў Беларусі на сучасныя знешнія і ўнутраныя выклікі з`яўляецца правядзенне "новай эканамічнай палітыкі", лічыць дырэктар аналітычнага цэнтра "Стратэгія" Леанід Заіка. Такое меркаванне ён выказаў 14 траўня на паседжанні круглага стала "Бізнэс Беларусі ў кантэксце новай эканамічнай палітыкі", паведамляе БелаПАН.
Гомельскі грамадскі актывіст Сяргей Сямёнаў 14 траўня падаў у абласную пракуратуру заяву з просьбай прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці службоўцаў гарвыканкама. Падставай для заявы паслужыў дазвол гарадскіх улад правесці мітынг БРСМ супраць пераносу помніка Воіну-вызваліцелю ў Таліне. Акцыя прайшла 7 траўня каля гомельскай сярэдняй школы № 2, паведаміў БелаПАН С.Сямёнаў.
У міжнароднай канферэнцыі "Камунізм –на міжнародны трыбунал", якую плануецца правесці ў Менску 16 чэрвеня, возьмуць удзел беларускія і польскія даследнікі. Пра гэта 14 траўня ў Менску паведамілі БелаПАН удзельнікі паседжання грамадскага аргкамітэта па ўвекавечанні памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій.
Ужо традыцыйнай стала акцыя «Маладога Фронту» па вывешваньні сьцягоў у гадавіну "рэфэрэндуму" па зьмене дзяржаўнай сымболікі 14 траўня. І гэты год ня быў выключэньнем. Нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцягі ў гэтую гадавіну залуналі па ўсім Салігорску: на галоўнай плошчы гораду, на дахах дамоў, на скрыжаваньнях...
Беларусь разглядае магчымасць арганізацыі перавалкі нафты праз парты Чорнага мора. У якасці магчымых пунктаў прыёму нафты на ўзбярэжжах Чорнага і Балтыйскага мораў разглядаюцца парты з інфраструктурай па перавалцы нафты: порт Паўднёвы, які знаходзіцца ў Адэскай вобласці Украіны, і крымскі порт Феадосія, – паведамляе агенцтва “Інтэрфакс” пра намеры канцэрна “Белнафтахім”.
У Брэсце міліцыянты пачалі на пачатку мая масава правяраць грамадскіх распаўсюднікаў недзяржаўнай мясцовай прэсы. У першую чаргу яны патрабуюць прадаставіць дазволы на гандаль. Продаж газет пакуль не забаронены. Каб высветліць, чым выкліканы гэтыя праверкі, галоўны рэдактар “Брестского курьера” Мікалай Аляксандраў 11 мая, у мінулую пятніцу, наведаўся на прыём да старшыні Брэсцкага гарвыканкама А.Палышэнкава.
Прадстаўнікі беларускай ітэлігенцыі – народныя паэты, пісьменьнікі, гісторыкі і літаратуразнаўцы, а таксама лідэры ўсіх палітычных партыяў зьвярнуліся да грамадзкасьці з заклікам 30 траўня ў 14 гадзінаў прыйсьці ў Савецкі суд на Лагойскі тракт, 3 і падтрымаць актывістаў «Маладога Фронту» падчас палітычнай расправы над маладзёнамі.
Дзясяткі бел-чырвона-белых сьцягоў зьявіліся ў Менску і іншых гарадах Беларусі 14 траўня, ў гадавіну рэфэрэндума аб змене дзяржаўнай сімволікі. Нацыянальныя штандарты зьявіліся на шматпавярхоўках на вуліцах Ванеева, Даўгабродскай, а таксама ў мікрараёнах Усход і Уручча. Некаторыя сьцягі луналі над Менскам па некалькі гадзінаў. Акцыі праведзеныя актывістамі “Ініцыятывы” і “Маладога Фронта”.
Становішча беларускіх медыя і абарона журналістаў, вызваленне палітзняволеных і акцыі ў іх абарону, праграмы падтрымкі рэпрэсаванай моладзі і працаўладкаванне звольненых па палітычных матывах сталі асноўнымі тэмамі сённяшніх сустрэч у Вялікай Брытаніі старшыні Палітрады дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча.
Представители Евросоюза заявили сегодня, что не готовы начинать переговоры о заключении нового Соглашения о партнерстве и сотрудничестве с Россией. Как заявил Верховный представитель ЕС по общей внешней политике и политике безопасности Хавьер Солана, "мы надеялись начать переговоры о новом соглашении между ЕС и Россией на саммите (саммит Россия-ЕС, который состоится 17-18 мая в Самаре), но, к сожалению, это оказалось невозможным, так как перед нами все еще стоит задача решить проблему, возникшую в связи с запретом России на импорт мяса и овощной продукции из Польши".
Дэпутат Рыйгікогу Андрэс Херкель, які ўдзельнічаў паседжанні камітэта па прававых пытаннях і праблемах правоў чалавека ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы, што адбыўся ў Парыжы, запэўніў, што, нягледзячы на спробы Расеі падняць пытанні аб правах чалавека ў краінах Балтыі, асабліва ў Эстоніі, няма небяспекі, што ПАРЕ успрыме гэтыя ініцыятывы сур`ёзна.
Напярэдадні маючага адбыцца ў чацьвер у Нью-Ёрку галасаваньня аб прыняцьці 14 новых сяброў у Раду ААН правоў чалавека, прадстаўнікі палітычных колаў Эўропы зьвярнуліся да Генэральнай асамблеі Аб’яднаных нацый з патрабаваньнем адхіліць кандыдатуру Беларусі. Эўрапейскія палітыкі называюць вылучэньне Беларусі на безальтэрнатыўнай аснове “проста скандалам” і нават “двума скандаламі”.
В Беларуси за коррупционные и экономические преступления осуждены руководители государственных и коммерческих структур, высокопоставленные военнослужащие. Приговор по этому уголовному делу вынесла сегодня военная коллегия Верховного суда страны.
17 мая в трех кинотеатрах Минска — «Аврора», «Москва» и «Октябрь» — состоится премьерный показ мультипликационного фильма «Шрек-3». В Беларуси мировую премьеру представит УП «Киновидеопрокат» Мингорисполкома и компания «Юнилевер».
Правительство Беларуси утвердило документ, регулирующий и регламентирующий отношения, права и обязанности, связанные с работой дискотек и культурно-развлекательных (ночных) клубов. Сообщается, что положение является обязательным для юридических лиц независимо от формы собственности и подчиненности и индивидуальных предпринимателей.
Концерн "Белгоспищепром" предлагает ввести сезонные таможенные пошлины на плодоовощную продукцию и плодоовощные консервы, заявил на заседании президиума Совета министров в Минске первый замглавы концерна Анатолий Филонов.
Обладатели легальных копий продукции Microsoft в Беларуси теперь могут получить квалифицированную телефонную поддержку и активировать программные средства Microsoft по бесплатным белорусским телефонам.
Беларусь рассчитывает во втором полугодии текущего года импортировать из Украины более 2 млрд.кВт.ч электроэнергии. Об этом сообщил корреспонденту БЕЛТА министр энергетики Беларуси Александр Озерец.
Три иконы стоимостью 640 тыс. рублей были похищены в ночь на 11 мая из костела в деревне Ольковичи Вилейского района. Об этом, по сведениям отдела информации и общественных связей УВД Миноблисполкома, в органы внутренних дел сообщил настоятель прихода Пресвятой Девы Марии. Преступник проник в здание, разбив оконное стекло. По данному факту возбуждено уголовное дело по ч. 1 ст. 205 (кража) Уголовного кодекса Республики Беларусь, сообщает БелаПАН.
Дмитрий Колдун доволен своим выступлением в финале "Евровидения", но не удовлетворен результатами голосования. Об этом артист сообщил сегодня корреспонденту "Белорусских новостей".
В Беларуси сегодня началось командно-штабное учение войск Западного оперативного командования, которое проходит под руководством начальника Генерального штаба - первого заместителя министра обороны генерал-лейтенанта Сергея Гурулева. Об этом корреспонденту БЕЛТА сообщил начальник пресс-службы Министерства обороны полковник Вячеслав Ременчик.
Па сваёй структуры "Басовiшча" не будзе надта адрознiвацца ад папярэднiх фэстаў. У першы дзень наведнiкаў чакае вялiкая праграма з выступу леташнiх пераможцаў i гасцей. Другi фэстывальны дзень распачне конкурсная частка, пасля якой выступяць зоркi беларускай рок-сцэны.
Прокладывая трубопровод вдоль улицы Иерусалимской в Минске, рабочие стали находить надгробия, испещренные надписями на иврите. На месте, где сейчас вырос сквер и местные мальчишки играют в футбол на песчаном поле, во время войны было еврейское гетто, теперь об этом напоминает мемориал на холме сквера. Само кладбище, которое существовало с 20-х по 60-е годы прошлого века, в начале 70-х годов закрыли и просто сровняли с землей.
Очередное техногенное ЧП потрясло вчера белорусскую банковскую систему. Начиная с 8 утра до часа дня из-за технических проблем в Белорусском межбанковском расчетном центре (БМРЦ) была полностью парализована система межбанковских расчетов. По информации "Е", виной пятичасового простоя платежей стали вовсе не устаревшие антивирусные программы, а капризы техники, выпущенной еще во времена СССР.