Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 1516 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Былы старшыня Цэнтрабанка Расеі Віктар Герашчанка ідзе на выбары як адзіны кандыдат ад апазіцыі
16:09, 15/05/2007

Экс-кіраўнік Цэнтрабанка Расеі, а цяпер старшыня савета дырэктараў кампаніі ЮКАС, Віктар Герашчанка гатовы ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у Расеі ў 2008 годзе. Ён будзе кандыдатам ад апазіцыі.

Пра гэта Герашчанка заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Маскве, паведамляе NEWSru.com са спасылкай на Радыё Свабода. Гэта адбылося падчас паседжання экспертнага савета Цэнтра Нацыянальнай Стратэгіі "Роля апазіцыі напярэдадні 2008 года", якое праходзіла ў гасцініцы "Будапешт".

Падчас свайго выступу Герашчанка нагадаў, як яго ўжо здымалі ў 2003 годзе па рашэнні Вярхоўнага Суду, калі ён таксама балатаваўся на пасаду прэзідэнта Расеі ад фракцыі “Родина”. Гэтым разам, як заявіў Герашчанка, ён будзе адзіным кандыдатам ад усіх апазіцыйных сіл краіны, перадае MK.ru. "Нягледзячы на пратэсты дамашніх, я прыняў рашэнне браць удзел у прэзідэнцкіх выбарах", – цытуе яго словы выданне.

Адзначым, што паседжанне экспертнага савета праходзіла ў закрытым рэжыме.

Удзельнік паседжання Аляксандр Рыклін таксама пацвердзіў Газеце.Ru, што Герашчанка заявіў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі.

Раней з ідэяй высунуць Віктара Герашчанку адзіным кандыдатам ад апазіцыі выступаў лідэр Аб`яднанага грамадзянскага фронту (АГФ) Гары Каспараў. Сваю кандыдатуру ад “Другой России”прапаноўваў таксама экс-прэм`ер Міхаіл Касьянаў.

Напярэдадні Гары Каспараў заявіў, што апазіцыі не абавязкова высоўваць адзінага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах у Расеі. "Кандыдатаў можа быць больш аднаго, самае галоўнае – прыняць праграму дзеянняў, пад якой падпішуцца жорстка апазіцыйныя Крамлю лідэры", – заявіў Каспараў у панядзелак радыёстанцыі "Эхо Москвы".

Па яго словах, “Другая Россия” ужо да лета выступіць з "кансалідаванай праграмай і высуне аднаго або некалькіх кандыдатаў".

На думку Каспарава, Герашчанку могуць падтрымаць прыхільнікі КПРФ, а перад апазіцыяй стаіць "задача высунуць адзінага кандыдата, які атрымае 51% галасоў".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: