|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
"Басовiшча" пройдзе 20-21 лiпеня 10:32, 15/05/2007 Пра конкурс. Традыцыйна ў конкурсе на "Басовiшчы" бяруць удзел 10 маладых гуртоў. Папярэдне ўдзельнiкi вызначаюцца ў Беларусi - на так званым "Адборышчы". Дарэчы, ужо стартаваў збор заявак ад удзельнiкаў. Каардынаваць увесь працэс падрыхтоўкi да "Басовiшча" ў Беларусi будзе сябра рэдакцыi iнтэрнэт-парталу "Тузiн Гiтоў" Аляксей Мiнчонак. З патрабаваннямi да заявак i са спосабамi iх адпраўкi можна пазнаёмiцца на адмыслова створанай старонцы - www.music.fromby.net. Удзельнiкаў конкурсу на "Басовiшчы" будзе абiраць экспертнае журы, у склад якога войдуць вядомыя музычныя журналiсты, прадусары, а таксама асобы, абазнаныя ў беларускай музыцы. Менавiта гэтыя людзi сфармуюць спiс 20-цi гуртоў, якiя й возьмуць удзел у "Адборышчы". Яны ж будуць вызначаць пераможцаў адборачнага канцэрту. Адметнасць 2007 года: стаць сябрам журы зможа любы ахвочы. Дзеля гэтага ён мусiць узяць удзел у iнтэрнэт-галасаваннi на "Тузiне Гiтоў". Пра iнтэрнэт-адбор. Будуць змены. Практыка iнтэрнэт-адбору аднаго ўдзельнiка конкурснай часткi "Басовiшча" з`явiлася два гады таму. У 2005-м наведнiкi "Тузiну Гiтоў" абралi да ўдзелу гурт "Recha", а ў 2006-м - гурт "Моцарт". Сёлета арганiзатары вырашылi крыху змянiць правiлы iнтэрнэт-абдору. Па-першае, да ўдзелу ў галасаваннi дапусцяць толькi гурты з кароткага спiсу (20 камандаў), што вызначыла журы. Як i раней, гурт, якi заняў 1-е месца, аўтаматычна едзе на конкурс без удзелу ў "Адборышчы". А вынiкi астатнiх 9-цi пераможцаў будуць даданыя, як голас асобнага сябры журы, на адборачным канцэрце падчас вызначэння ўдзельнiкаў конкурсу. Пры гэтым, наведнiкi "Тузiну Гiтоў" змогуць галасаваць адразу за 1, 2 цi 3 гурты,а не выключна за 1, як гэта было ў мiнулыя гады. Што будзе на фэстывалi? Праграма "Басовiшча" канчаткова будзе вызначаная напрыканцы траўня. Ужо цяпер вядуцца перамовы з вядомымi беларускiмi гуртамi, якiя пастаянна выступаюць на "Басовiшчы". Гэта "Крама", N.R.M., Neuro Dubel i г.д. Арганiзатары плануюць запрасiць да удзелу ў фэсце гурты з iншых краiнаў - Польшчы, Украiны, Лiтвы i Італii. Пакуль пад сумневам знаходзiцца правядзенне так званай "Вольнай сцэны" (гэта частка фэсту, падчас якой выступаюць гурты, якiя не ўдзельнiчаюць у конкурсе). Паводле арганiзатараў, мэтазгоднасць "Вольнай сцэны" вызначыцца пасля сканчэння прыёму заявак на конкурс. Даведка. "Басовiшча" (Basowiszcza) - фэстываль музыкi маладой Беларусi. Праводзiцца штогод з 1990. Арганiзатар: "Беларускае аб`яднанне студэнтаў" у Польшчы. Старшыня - Радаслаў Дамброўскi. Каардынатар з беларускага боку (2007 г.): Аляксей Мiнчонак (тэл. 627-07-91) Інфармацыйныя партнёры: музычны партал "Тузiн Гiтоў" (www.music.fromby.net), праект Generation.by (www.generation.by).
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|