Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 1516 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ні льгот, ні дапамогі
14:51, 15/05/2007

Толькі амаль праз паўгода з часу падання ў “палату прадстаўнікоў” скандальнага законапраекта аб упарадкаванні льгот кіраўнік дзяржавы даручыў распрацаваць праект указу аб адраснай сацыяльнай дапамозе. На гэта запатрабуецца яшчэ месяцаў шэсць, між іншым адмяніць ільготы дэпутаты будуць змушаныя ўжо неўзабаве, адзначае газета “Белорусы и рынок”.

Па логіцы, калі ўжо і насамрэч з`явілася такая вострая неабходнасць ва “ўпарадкаванні” сацыяльных гарантый, трэба было падысці да гэтага пытання ўсебакова (тым больш што ідэя гэтая наведала Лукашэнку яшчэ тры гады таму) і прапанаваць адным пакетам законапраекты аб адмене льгот і аб адраснай сацыяльнай дапамозе. Не зусім лагічна і тое, што адмяніць льготы прапаноўваецца законам, а дапамогу прызначыць – указам. Зрэшты, бянтэжыць і шмат іншага.

Напрыклад, бескампрамісная пазіцыя першай асобы дзяржавы, якая настойвае практычна на поўнай адмене сацыяльных гарантый, не бянтэжачыся тым, што гэтая мера наўпрост закранае і яго самы верны электарат – старэйшае пакаленне. Праўда, А. Лукашэнка не раз абмаўляўся, што людзі самі прасілі яго навесці парадак у льготах і што на змену састарэлай сістэме прыйдзе прагрэсіўная адрасная дапамога. Але адпаведны праект указу яшчэ нават не пачаў распрацоўвацца, а льготы адмяняюць ужо цяпер. Натуральна, народ захваляваўся. Хоць пажылыя людзі пратэстуюць менш за іншых, магчыма, да канца не верачы ў тое, што з імі могуць так паступіць.

Не хочуць верыць у непазбежнасць прыняцця законапраекта і непасрэдныя выканаўцы волі прэзідэнта – дэпутаты «палаты прадстаўнікоў». Некаторыя выказваюць асцярогу, што іх могуць зрабіць казламі адпушчэння, а потым узяць і вярнуць усё на кругі свая. Некаторыя спрабуюць зразумець, чым жа так не дагадзілі кіраўніку дзяржавы старыя (студэнты – зразумела, яны ніколі асабліва і не падтрымлівалі Лукашэнку). Аптымісты вераць у справядлівасць адраснай дапамогі, хоць нават іх бянтэжыць заява, што яна будзе толькі тым катэгорыям насельніцтва, чый месячны прыбытак на аднаго члена сям`і не перавышае 60% БПМ (ледзь больш за 100 тысяч BYR). Практыкі паціскаюць плячыма: проста дзяржава пераарыентавалася на сям`ю, на дзяцей – гэта электарат больш перспектыўны. Некаторыя ўвогуле пагаворваюць пра поўную змену арыентацыі беларускага кіраўніка ў бок забяспечанай часткі насельніцтва.

Пакуль хтосьці спрабуе разгадаць матывы паводзін Лукашэнкі, моладзь і інваліды актыўна адстойваюць свае правы. На мінулым тыдні студэнты ўжо правялі дзве акцыі: у Магілёве і ў Менску поруч Міністэрствы адукацыі. На нядзелю, 20 траўня, запланаванае самае буйное мерапрыемства, якое павінна адбыцца на плошчы Бангалор.

Між іншым цалкам магчыма, што «дэпутаты» у чарговы раз паспрабуюць адцягнуць разгляд законапраекта на некалькі дзён (папярэдне дакумент планавалі разгледзець 23 траўня), хоць гэта наўрад ці пазбавіць іх ад незайздроснай долі прыняць яго на працягу вясновай сесіі ў двух чытаннях.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: