Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 1516 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У дні Кангрэса дэмсілаў у Палацы рэспублікі будуць праходзіць Дні Масквы і «Лебядзінае возера»
13:57, 15/05/2007

Яшчэ дзве канцэртныя залы адмовіліся даць прадстаўнікам апазіцыі памяшканне для правядзення Кангрэса дэмсілаў. Адміністрацыя к/з “Менск” спасылаецца на тое, што памяшканне забраніраванае Студыяй сучаснай харэаграфіі, у Палацы Рэспублікі ў гэты час будуць праходзіць Дні Масквы і балет “Лебядзінае возера”.

– Учора мы адправілі па пошце апавяшчальны ліст пра тое, што на 26–27 траўня ў нас запланаваныя канцэрты, – растлумачылі «Салідарнасці» ў прыёмнай к/з “Менск”. – Залу здымае Студыя сучаснай харэаграфіі. Яны раней падалі заяўку.

У Студыі сучаснай харэаграфіі сапраўды пацвердзілі, што на 27 траўня ў іх запланаваны штогадовы справаздачны канцэрт у к/з “Менск”, праўда, пра гэта адміністрацыя канцэртнай залы была апавешчаная яшчэ паўгода таму.

Што ж тычыцца Палаца Рэспублікі, то яго адміністрацыя таксама гэтымі днямі накіравала сваю адмову лідэрам апазіцыі.

– У гэтыя дні ў нас плануюцца Дні Масквы і выступ нацыянальнага балета, – распавёў намеснік начальніка канцэртнага аддзела Палаца Рэспублікі Аляксандр Абразаў. – Як раз у гэтыя дні ў нас будзе ісці балет “Лебядзінае возера”.

Нагадаем, яшчэ раней у памяшканні для правядзення Кангрэса адмовіла адміністрацыя Палаца культуры Менскага аўтазавода, спаслаўшыся на фэст творчасці дзяцей і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі "Запалі сваю зорку", прымеркаваны да Міжнароднага Дня абароны дзяцей.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: