Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 1516 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Еўразвяз памякчыў санкцыі ў дачыненні Узбекістана
11:47, 15/05/2007

Кіраўнікі МЗС краін Еўразвяза прынялі рашэнне палегчыць санкцыі, уведзеныя супраць Узбекістана, у надзеі, што гэтая краіна палепшыць сітуацыю з правамі чалавека. У прыватнасці, з спісу, які ўключаў дванаццаць афіцыйных асоб Узбекістана, якім забаронена выдаваць уязныя візы ў краіны ЕЗ, выключаныя чацвёра ўзбекскіх службоўцаў. Іх імёны пакуль не абвешчаныя. Іншыя важныя меры, напрыклад, эмбарга на продаж узбраенняў, застаюцца ў сіле.

Санкцыі супраць Узбекістана былі ўведзеныя пасля адмовы ўлад гэтай краіны правесці сумеснае расследаванне падзей 2005 года ў Андзіжане, дзе падчас беспарадкаў загінулі дзесяткі людзей. Пры гэтым узбекскі бок настойвае на тым, што падзеі ў Андзіжане былі тэрарыстычным актам, расследаванне якога заняло 2800 тамоў дасье і запатрабавала больш як 3200 судовых экспертыз, у яго ходзе былі дапытаныя 11 тысяч сведак і пацярпелых.

Сябра Еўрапейскай камісіі, якая адказвае за міжнародныя сувязі, Беніта Ферэра-Вальднер растлумачыла, што перагляд санкцый павінен дапамагчы Узбекістану зрабіць новыя крокі ў сферы забеспячэння правоў чалавека, паведамляе ІТАР-ТАСС.

У заяве міністраў замежных спраў краін ЕЗ адзначаецца, што ЕЗ “ацаніў гатоўнасць Узбекістана да дыялога”. Рашэнне ЕЗ выклікала незадаволенасць з боку праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch, якая лічыць, што неабходна працягваць аказваць ціск на Узбекістан.

Як паведамлялася раней, у Еўрапейскім Звязе кажуць пра тое, што "санкцыі – гэта цяжкі арсенал сродкаў ЕЗ, яны ўжываюцца ў крайнім выпадку і не могуць быць скасаваныя з лёгкасцю".

Нагадаем, што Узбекістан з`яўляецца другой краінай у СНД пасля Беларусі, у дачыненні якой Еўразвяз увёў санкцыі на наведванне вышэйшымі службоўцамі краін-сябраў Шэнгенскага пагаднення.

Раней Еўракамісія абвясціла пра забарону на ўезд у ЕЗ Аляксандра Лукашэнкі і 30 вышэйшых беларускіх службоўцаў, пра замарожванне ў еўрапейскіх банках іх асабістых рахункаў і здыманні прэферэнцый у гандлі ў адказ на разгон дэманстрацыі апазіцыі ў Менску і арышту яе лідэраў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: