Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 1516 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Філарэт звольніў «нячэснага» святара
16:30, 15/05/2007

15 мая мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі падпісаў указ аб забароне ў свяшчэннаслужэньні клірыка Свята Пакроўскага прыхода Мінска, святара Аляксандра Шрамко і залічыў яго за штат да раскаяння, паведамляе БелаПАН.

Такім чынам, уладыка Філарэт зацвердзіў рэкамендацыю царкоўнага суда, пасяджэнне якога адбылося 10 мая пад старшынствам благачыннага Мінскай акругі і настаяцеля Свята Духава кафедральнага сабора, пратаіерэя Генадзя Дзічкоўскага. Суд рэкамендаваў мітрапаліту забараніць А.Шрамко служэнне за тое, што ён без царкоўнага благаславення 25 красавіка ўдзельнічаў у прэс канферэнцыі арганізатараў кампаніі па абароне правоў на свабоду сумлення і рабіў публічныя заявы, якія супярэчаць афіцыйнай пазіцыі Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата. У 1980 годзе А.Шрамко скончыў факультэт фізікі і электронікі Беларускага дзяржуніверсітэта, а з 1994 года служыў у Беларускай праваслаўнай царкве.

Выступаючы на прэс канферэнцыі 25 красавіка, А.Шрамко падкрэсліў, што хрысціяне пазбаўлены законнай магчымасці збірацца па дамах для чытання Бібліі і малітваў, а таксама сутыкнуліся з вялікімі перашкодамі ў дзейнасці нядзельных школ. Паводле яго слоў, закон абмяжоўвае дзейнасць найбольш актыўных праваслаўных прыходаў, якія хочуць займацца місіянерскай дзейнасцю і пашыраць свой уплыў у грамадстве.
Арганізатары кампаніі, якая пачалася ў краіне 22 красавіка, разлічваюць сабраць не менш чым 50 тысяч подпісаў пад адкрытым зваротам да кіраўніка дзяржавы, Канстытуцыйнага суда, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу з заклікам прывесці ў адпаведнасць з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь закон «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях», які дзейнічае з канца 2002 года.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: