Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Нямеччына прапаноўвае ўладам Беларусі палепшыць інвестыцыйны клімат у краіне 15:22, 15/05/2007
Кіраўнік падраздзялення па супрацоўніцтве з краінамі СНД Федэральнага Міністэрства эканомікі і тэхналогій Нямеччыны Петэр Лорэнц лічыць, што ў Беларусі ёсць неабходнасць паляпшэння ўмоў для прыцягнення замежных інвестыцый.
"У Беларусі ёсць неабходнасць паляпшэння ўмоў для інвестыцыйнай дзейнасці", – заявіў у Менску журналістам П.Лорэнц. Пры гэтым ён адзначыў, што, у адрозненні ад станоўчай дынамікі знешнегандлёвага абарачэння Беларусі і Нямеччыны "па прамых капіталаўкладаннях у беларускую эканоміку тэндэнцыя не такая станоўчая", паведамляе “Інтэрфакс”.
П.Лорэнц распавёў, што падчас мінулага ў Менску паседжання беларуска-нямецкай групы па гандлі і інвестыцыям абмяркоўваўся пытанне аб тым, "як палепшыць умовы для інвестыцый у эканоміку Беларусі, бо ёсць пытанні, якія тармозяць развіццё інвеставання". Па яго словах, у прыватнасці, у Беларусі неабходна "збіваць бюракратыю". Акрамя таго, "ёсць магчымасць для паскарэння прыватызацыі ў краіне", працягнуў П.Лорэнц.
Ацэньваючы патэнцыял Беларусі для замежных інвестараў, ён адзначыў, што "ў Беларусі ёсць перадумовы для паляпшэння інвестыцыйнага клімату". Пры гэтым П.Лорэнц звярнуў увагу на "добрую кваліфікацыю кадраў і матывацыю ў Беларусі".
У сваю чаргу, намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валеры Варанецкі паведаміў, што "пра вынікі паседжання будзе паінфармаваны беларускі ўрад з тым, каб зняць наяўныя заклапочанасці абаіх бакоў".