Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Андрэс Херкель: з правамі чалавека праблема не ў Эстоніі, а ў Расеі 09:57, 15/05/2007
Дэпутат Рыйгікогу Андрэс Херкель, які ўдзельнічаў паседжанні камітэта па прававых пытаннях і праблемах правоў чалавека ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы, што адбыўся ў Парыжы, запэўніў, што, нягледзячы на спробы Расеі падняць пытанні аб правах чалавека ў краінах Балтыі, асабліва ў Эстоніі, няма небяспекі, што ПАРЕ успрыме гэтыя ініцыятывы сур`ёзна.
Па словах Херкеля, на парадку дня мноства пытанняў, звязаных з Расеяй: гуманітарная катастрофа ў Чачэніі, гвалт у войску, пераслед журналістаў. "З правамі чалавека праблема ў Расеі, а не ў Эстоніі", – перадала словы Херкеля прэс-служба ўрада.
Гэтым разам на паседжанні камітэта шырока абмяркоўвалася праблема дэкрыміналізацыі паклёпу. У шматлікіх краінах, дзе крымінальны кодэкс прадугледжвае суровае пакаранне за паклёп, асабліва там, дзе судовая ўлада не з`яўляецца незалежнай, дадзеныя артыкулы закона без разбору ўжываюцца ў дачыненні журналістаў. У праекце рэзалюцыі асабліва звяртаецца ўвага на Расею.
Другое абмеркаванае пытанне тычылася 14-га пратаколу канвенцыі аб правах чалавека, які пакуль не ратыфікавала толькі Расея. Гэты пратакол палегчыць функцыянаванне Еўрапейскага суду па правах чалавека, 22% скарг у якім тычацца Расейскай Федэрацыі.
Камітэт прыняў таксама заяву, у якой выяўляецца нязгода ў сувязі з кандыдатурай Беларусі ў Раду ААН па правах чалавека. Беларусь не выканала галоўныя крытэры для ўступлення ў гэтую Раду – у ёй не паважаюцца правы чалавека і не праводзяцца дэмакратычныя выбары.