Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 1516 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Канцэрт «Крамы» забаранілі
11:18, 15/05/2007

Канцэрт-прэзентацыя новага альбома гурта “Крама”, запланаваны на 30 траўня ў мінскім клубе Night Star, забаронены. Пра гэта “Еўрапейскаму радыё” паведаміў адміністратар гурта Павел Кашырын. Паводле яго словаў, дырэкцыя вымушаная была адмовіць гурту ў памяшканні пасля тэлефанавання з “вышэйшай інстанцыі”. Павел мяркуе, што телефанавалі з упраўлення ідэалогіі Мінгарвыканкаму.

На мінулым тыдні Павел Кашырын сустракаўся з кіраўніком упраўлення культуры Мінгарвыканкаму Віктарам Курашам. Гэта была чарговая спроба атрымаць разавую ліцэнзію на правядзенне канцэрту “Крамы”. У ліцэнзіі Кашырыну адмовілі. Нагодай стала тое, што, на думку ідэолагаў Мінгарвыканкаму, як музыкі, так і творы гурта “Крама” маюць «нізкі мастацкі ўзровень». У той жа вечар і паступіла тэлефанаванне з выбачэннямі з клуба.

У панядзелак 15 траўня Павел Кашырын напісаў новую заяву на выдачу разавай ліцэнзіі на правядзенне канцэрта “Крамы”.

Нагадаем, што “Крама” уваходзіць у спіс “забараненых” у Беларусі рок-гуртоў за тое, што выступае на канцэртах і мітынгах дэмакратычных сілаў краіны.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: