Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 1516 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мілінкевіч заклікаў краіны ААН не прымаць урад Беларусі ў склад Рады па правах чалавека
12:29, 15/05/2007

Напярэдадні свайго візіту ў Вялікую Брытанію і маючага адбыцца ў чацвер у Нью-Ёрку галасавання аб прыняцці новых сяброў у Раду ААН па правам чалавека, старшыня Палітрады дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч накіраваў Заяву дзяржавам-сябрам ААН не падтрымліваць кандыдатуры урада Беларусі на выбарах ў Раду па правах чалавека ААН. “Беларускія дэмакратычныя сілы разам з дэмакратычнымі няўрадавымі арганізацыямі выступаюць супраць надання беларускаму ўраду месца ў органе ААН, мэтай якога з`яўляецца заахвочванне паўсюднай павагі да абароны ўсіх правоў чалавека і асноўных свабодаў”, адзначаецца ў заяве.

“У 2006 годзе становішча з грамадзянскімі, палітычнымі, эканамічнымі, сацыяльнымі і культурнымі правамі чалавека ў Беларусі няўхільна пагаршалася. У Беларусі ёсць палітычныя зняволеныя – у турме знаходзяцца лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі і былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, палітычныя лідэры і грамадскія актывісты Мікола Статкевіч, Павал Севярынец, Зьміцер Дашкевіч, Андрэй Клімаў, Артур Фінкевіч, Мікола Аўтуховіч, Кацярына Садоўская”.

“Парушаючы ўласныя міжнародныя і нацыянальныя абавязальніцтвы, замацаваныя ў дакументах ААН і АБСЕ, а таксама ў Канстытуцыі Беларусі урад Беларусі не адпавядае мінімальным міжнародным стандартам у сферы абароны правоў чалавека”,
- адзначае лаўрэат прэміі Еўрапарламента ім. А. Сахарава "Свабода думкі" за 2006 год.

“За апошняе дзесяцігоддзе як ААН, так і рэгіянальныя міжнародныя арганізацыі рэгулярна выступалі з асуджэннем урада Беларусі у сферы захавання правоў чалавека, які пастаянна пагаршаецца. Сёння членства урада Беларусі ў Радзе па правах чалавека ў нацыянальным вымярэнні паслужыць толькі мэтам афіцыйнай прапаганды і пацягне за сабой далейшае пагаршэнне становішча па правам чалавека, у міжнародным вымярэнні беларускі ўрад выкарыстае сваё членства ў якасці шчыта”.

Адначасова, з улікам таго, што становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі вымагае адмысловай увагі з боку Рады па правах чалавека і іншых органаў ААН, кіраўнік Палітычнай рады дэмакратычных сілаў заклікаў падоўжыць мандат Спецыяльнага дакладчыка Рады па правах чалавека па сітуацыі ў сферы правоў чалавека ў Беларусі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: