Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 1516 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Каштуніца застаўся на пасадзе прэм`ер-міністра Сербіі
17:56, 15/05/2007

Урад Сербіі ўзначаліць дзейны прэм`ер-міністр краіны Войслаў Каштуніца, паведамляе агенцтва B92. Такога пагаднення дасягнулі "Дэмакратычная партыя", кааліцыя "Дэмакратычная партыя Сербіі – Новая Сербія" і партыя "Г–17 плюс".

Да паўночы 16 траўня сербскі парламент (Народная Скупшчына) павінен зацвердзіць склад і прыняць прысягу новага ўрада.

Калі гэтага не адбудзецца, то прэзідэнт краіны Борыс Тадзіч павінен будзе распусціць абраны 21 студзеня 2007 года парламент і прызначыць новыя выбары.

Нагадаем, на выбарах у сербскі парламент, якія адбыліся 21 студзеня, перамагла "Сербская радыкальная партыя", другое і трэцяе месца занялі "Дэмакратычная партыя" прэзідэнта краіны Тадзіча і "Дэмакратычная партыя Сербіі – Новая Сербія" дзейнага прэм`ер-міністра Каштуніцы.

Увесь гэты час пасля выбараў дэпутаты Скупшчыны не маглі дамовіцца ні аб стварэнні парламенцкай кааліцыі, ні аб выбарах новага ўрада. Супярэчнасці назіраліся як сярод дэмакратаў і радыкалаў, так і ўнутры гэтых палітычных груповак.

Зацверджаны спікер новага парламента, прадстаўнік радыкальнай партыі Таміслаў Ніколіч некаторы час назад сышоў у адстаўку. 15 траўня было апошнім тэрмінам, калі дэпутаты павінны былі зацвердзіць урад, інакш Скупшчына была б распушчаная.

Паводле канстытуцыі Сербіі, кандыдатуру новага прэм`ер-міністра на разгляд парламента ўносіць прэзідэнт пасля кансультацый з прадстаўнікамі ўсіх партыйных фракцый. Войслаў Каштуніца ўзначальвае сербскі ўрад з 2004 года.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: