Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 1516 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Сьветлагорску аштрафаваны журналіст
16:03, 15/05/2007

Аштрафаваны журналіст незарэгістраванай светлагорскай газеты “Рэгіянальныя навіны“ Кірыл Ксяндзоў. 14 мая рашэннем суда Светлагорскага раёна на Ксяндзова накладзены штраф у памеры 930 тысяч рублёў (30 базавых велічынь). Штраф накладзены паводле артыкула 22.9 часткі 1 Адміністратыўнага кодэкса – “Парушэнне заканадаўства аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі”. Пра гэта паведамляе служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Абвінавачанне грунтуецца на змесце артыкулаў Кірыла Ксяндзова “Яны ведаюць свае ролі”пра дзейнасць дэпутатаў мясцовых Саветаў і “Прэзідэнцтва ў спадчыну”.
Матэрыялы былі надрукаваныя ў першым нумары газеты “Рэгіянальныя навіны“ за сёлетні год.

Суддзя Ірына Алісейка палічыла, што гэтыя публікацыі зневажаюць гонар і годнасць кіраўніка дзяржавы А. Лукашэнкі і іншых дзяржчыноўнікаў, чые імёны там названы.

Хаця з часу публікацыі матэрыялаў да моманту складання адміністрацыйнага пратакола пракуратурай Светлагорскага раёна прайшло больш за два месяцы, Ірына Алісейка вынесла рашэнне аштрафаваць Кірыла Ксяндзова за “злоўжыванне свабодай масавай інфармацыі”.

Аўтар публікацый з прысудам не згодны.

Між тым, як звяртаюць увагу юрысты БАЖ, па-першае, сышоў тэрмін прыцягнення да адказнасці, і, па-другое, на момант здзяйснення правапарушэння дзейнічаў іншы Адміністратыўны кодэкс, які інакш вызначаў склад правапарушэння і памер пакарання.

Як заўважае намеснік старшыні БАЖ, юрыст Андрэй Бастунец, застаецца яшчэ пытанне распаўсюду артыкула 22.9 КоАП на дзейнасць выданняў накладам менш за 300 асобнікаў. На думку юрыста, журналіст мае магчымасць абскардзіць рашэнне суда ў касацыйным парадку. А пакуль яно не ўступіла ў сілу, высновы рабіць рана.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: