Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Бел-чырвона-белыя панад ўсім Салігорскам 10:41, 15/05/2007
Ужо традыцыйнай стала акцыя «Маладога Фронту» па вывешваньні сьцягоў у гадавіну "рэфэрэндуму" па зьмене дзяржаўнай сымболікі 14 траўня. І гэты год ня быў выключэньнем. Нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцягі ў гэтую гадавіну залуналі па ўсім Салігорску: на галоўнай плошчы гораду, на дахах дамоў, на скрыжаваньнях...
Кажа адзін з удзельнікаў акцыі:
- Адзін са сьцягоў мы ўзьнялі на флягштоку на цэнтральнай плошчы. Камунальшчыкі яго зьнялі. Пазьней мы ўзнялі новы. Дык яны зьнялі сьцяг разам з флагштокам. Мы вырашылі, што наступным разам узьнімем сьцяг на помніку Леніну - можа сьцяг здымуць разам з гэтым помнікам.