Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Палітвязьні «адаптаваліся» да турмы?! 17:14, 15/05/2007
“Аляксандар Казулін больш не парушае рэжым папраўчай установы”,– паведаміў “Інтэрфаксу” начальнік калёніі “Віцьба-3” Руслан Прымак. “За апошнія два месяцы ў Казуліна не было спагнаньняў за парушэньне рэжыму”, – заявіў спадар Прымак. Паводле яго, у вязьня “скончыўся пэрыяд адаптацыі ў папраўчай установе”.
Начальнік калёніі паведаміў, што Казулін “паводзіць сябе дысцыплінавана, спакойна, рэгулярна ходзіць на працу, у вольны час удзельнічае ў футбольных матчах паміж вязьнямі, гуляе ў настольны тэніс”.
Акрамя таго ён сказаў, што пасьля працяглай галадоўкі Казулін дагэтуль знаходзіцца на дыетычным харчаваньні.
Нагадаем, што Аляксандр Казулін прысуджаны да 5,5 гадоў пазбаўлення волі за арганізацыю 25 сакавіка 2006 года масавай акцыі пратэсту. Увосень мінулага года ён 53 дні праводзіў галадоўку з патрабаваннем разгледзець беларускае пытанне ў Радзе Бяспекі ААН.