Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 1516 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дэпутаты Бундэстагу заклікаюць ААН адхіліць кандыдатуру Беларусі
09:57, 15/05/2007

Напярэдадні маючага адбыцца ў чацьвер у Нью-Ёрку галасаваньня аб прыняцьці 14 новых сяброў у Раду ААН правоў чалавека, прадстаўнікі палітычных колаў Эўропы зьвярнуліся да Генэральнай асамблеі Аб’яднаных нацый з патрабаваньнем адхіліць кандыдатуру Беларусі. Эўрапейскія палітыкі называюць вылучэньне Беларусі на безальтэрнатыўнай аснове “проста скандалам” і нават “двума скандаламі”.

Разам са Славеніяй Беларусь прэтэндуе на два месцы ў Радзе ад Усходняй Эўропы.

Паводле аглядальнікаў нямецкага радыё Deutschlandfunk, калі ў Радзе ААН па правах чалавека ўжо прадстаўленыя такія недэмакратычныя і неправавыя краіны, як Кітай, Расея, Куба, Марока, Азэрбайджан, нельга выключаць, што да іх кампаніі далучыцца і гэтак званая “апошняя дыктатуры Эўропы”.

Сябры Камітэту прававых пытаньняў Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы і Камісіі правоў чалавека нямецкага Бундэстагу заклікаюць Генэральную Асамблею зрабіць усё, каб пазьбегнуць скандалу. Як вынікае з заявы ПА РЭ, “выстаўленьне Беларусі ў якасьці безальтэрнатыўнага кандыдата ў Раду ААН у пытаньнях правоў чалавека ёсьць проста скандалам, калі ўлічыць змрочную рэпутацыю краіны ў пытаньнях правоў чалавека”.

У Камісіі правоў чалавека нямецкага парлямэнту намінацыю Беларусі клясыфікуюць як “два скандалы”. Старшыня камісіі Герта Дойблер-Гмелін разам са сваімі калегамі выказвае пратэст у зьвязку з вылучэньнем Беларусі ў праваабарончы орган ААН.

Паводле Г. Дойблер-Гмелін, Беларусь нельга прымаць ў Раду ААН ні пры якіх абставінах:

“Тут адразу, гэтак мовіць, два скандалы. Першы – Беларусь прэтэндуе ў Раду, сябрамі якой, згодна з рэзалюцыяй ААН, могуць быць краіны з высокім стандартам правоў чалавека. Другі – абраньне ў Раду ня робіцца на аснове выбару. На два месцы ад Усходняй Эўропы прэтэндуюць Беларусь і Славенія, хаця павінна быць больш кандыдатаў”.

Як кажа, старшыня парлямэнцкай Камісіі Бундэстагу, яна чула, што ў апошнія дні робяцца намаганьні з боку ўсходнеэўрапейскіх краінаў вылучыць іншыя кандыдатуры. “Калі гэта не атрымаецца – я кажу ад імя старшыні парлямэнцкай камісіі ў правох чалавека, ад імя краінаў – сяброў ААН – хай месца лепш застанецца пустым, бо такія краіны як Беларусь нельга абіраць”, – ”Хай месца лепш застанецца пустым, бо такія краіны як Беларусь нельга абіраць...”, -- гаворыць Герта Дойблер-Гмелін.

Тым часам у шэрагу буйных нямецкіх гарадоў – Мюнхэне, Гайдэльбэргу, Мангайме, Гале ды іншых – сябры мясцовай філіі “Міжнароднай амністыі” праводзяць фотаакцыю “Faces for Amnesty”. Маладыя людзі выходзяць на вуліцы зь вялікімі партрэтамі беларускіх палітзьняволеных. На здымках вялікімі літарамі напісана: “Вызвалім палітычных вязьняў у Беларусі!” Праваабаронцы расказваюць мінакам пра гэтых людзей і прапануюць паставіць свае подпісы на партрэтах.

Паводле прадстаўніка “Міжнароднай Амністыі” Бэн’яміна Тыцэ, “мэта кампаніі –інфармаваньне немцаў пра тое, што адбываецца ў Беларусі.”

“Тыя людзі ў Беларусі, якія хочуць удзельнічаць у дэмакратычным працэсе, змагаюцца за правы чалавека, яны абавязкова адчуваюць перасьлед з боку ўладаў”, – кажа Тыцэ.

Паводле яго, ахвярамі рэпрэсій становяцца пераважна маладыя людзі. “Удзельнікаў мірных акцыяў арыштоўваюць, студэнцкіх актывістаў выключаюць з унівэрсытэтаў. Мы павінны растлумачыць нямецкай грамадзкасьці, як церпяць ад рэжыму тыя, хто знаходзіцца ў апазыцыі”, – гаворыць праваабаронца.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: