Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 1617 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 РЭКЛЯМА 
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Канада не падтрымае абранне Беларусі ў Раду ААН па правах чалавека
16:09, 16/05/2007

"Канада не падтрымлівае абранне Беларусі ў Раду ААН па правах чалавека і будзе апеляваць да іншых дзяржаў - сябраў ААН галасаваць за Славенію і Боснію і Герцагавіну", - гаворыцца ў лісце канадскага ўрада да старшыні Палітрады дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандра Мілінкевіча. "Урад Канады сур`ёзна непакоіць факт адносна магчымага абрання парушальнікаў правоў чалавека ў Раду ААН па правах чалавека. Некалькі месяцаў назад Генеральная Асамблея ААН асудзіла Беларусь за "устойлівае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека" і за адмову ўрада Беларусі супрацоўнічаць у рамках усіх механізмаў Рады ААН па правах чалавека", - падкрэсліваецца ў лісце.

 ПАЛIТЫКА 

Ирина Козулина: «Я верю в то, что мужа могут освободить досрочно...»
18:32, 16/05/2007

Два с половиной месяца супруга экс-кандидата в президенты, политзаключенного Александра Козулина провела в США. Одно из первых интервью Ирина Козулина дала “Народной воле”.

Амбасадараў Вялікабрытаніі і Славаччыны не пускаюць да палітвязня Артура Фінькевіча
18:11, 16/05/2007

Адміністрацыя выпраўленчай установы адкрытага тыпу № 43 г. Магілёва не дазваляе Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Амбасадару Вялікабрытаніі ў Беларусі Браяну Бэнету і Часоваму Паверанаму ў справах Славацкай Рэспублікі ў Беларусі Любаміру Рэгаку сустрэцца з палітвязнем Артурам Фінькевічам. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў па тэлефоне сам палітвязень. Па словах Артура Фінькевіча, дыпламатам, якія прыехалі ў Магілёў для сустрэчы з палітвязнем, заяўляюць, што для наведвання асуджаных неабходны дазвол Дэпартамента выканання пакаранняў МУС.

Трубы за мёртвые деньги
17:14, 16/05/2007

Долгие разбирательства по созданию CП между «Газпромом» и «Белтрансгазом» близятся к благополучному завершению. 4 мая на внеочередном собрании акционеров ОАО «Белтрансгаз» одобрены внесенные в устав общества изменения, учитывающие необходимость заключения с «Газпромом» договора о создании СП. Белорусская сторона демонстрирует усердие, чтобы успеть зарегистрировать СП до 1 июня.

Джэймса Бонда адправяць партызаніць у Беларусь
17:05, 16/05/2007

Брытанскі акцёр Дэніэл Крэйг, які дамогся сусветнай вядомасці пасля выканання ролі Джэймса Бонда ў фільме "Казіно Раяль", сыграе ў фільме Эда Цвіка, прысвечаным Другой сусветнай вайне.

Суд над Юрыем Зянковічам перанесены на 17 траўня
16:52, 16/05/2007

Суд над сябрам Сойма Партыі БНФ Юрыем Зянковічам перанесены на 17 траўня, на 17.00. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў праваабаронца Уладзімір Лабковіч. Працэс па справе палітыка перанесены на просьбу адваката Аляксандра Галіева, які не здолеў сёння прысутнічаць у судзе Савецкага раёна Менска. Справу Зянковіча будзе разглядаць суддзя Аксана Ралява, уключаная Еўразвязам у спіс невыязных беларускіх службоўцаў за вынясенне палітычна матываваных прысудаў.

Украіна разлічвае здабываць на морах 8–10 млрд кубаметраў газу
16:34, 16/05/2007

Міністэрства паліва і энергетыкі прагназуе, што на шэльфах Чорнага і Азоўскага мораў атрымаецца здабываць 8–10 млрд кубаметраў газу ў год, паведаміў міністр паліва і энергетыкі Юры Бойка на брыфінгу пасля паседжання ўрада ў сераду.

Аляксандр Ярашук: Інфармацыя Мінюста – цынізм і крывадушнасць
16:05, 16/05/2007

Міністэрства юстыцыі апублікавала інфармацыю пра дзяржаўную рэгістрацыю і пастаноўку на ўлік арганізацыйных структур прафесійных саюзаў у першым квартале 2007 года. Па дадзеных Мінюста, за гэты перыяд на ўлік пастаўленыя 106 новых першасных прафсаюзных арганізацый.

Кіпр і Мальта ўводзяць еўра
15:55, 16/05/2007

Еўракамісія дазволіла Кіпру і Мальце ўвесці адзіную еўрапейскую валюту еўра з 1 студзеня 2008 года. Увесці еўра на тэрыторыі сваёй краіны маюць права толькі сябры Еўразвяза. Пры гэтым яны павінны адпавядаць крытэрам еўразоны па шэрагу макраэканамічных паказчыкаў, у прыватнасці, па тэмпах росту цэнаў і стаўцы рэфінансавання.

Улады Беларусі высылаюць з краіны яшчэ аднаго замежнага святара
15:33, 16/05/2007

8 траўня сябру Царквы хрысціян веры евангельскай, грамадзяніну Рэспублікі Польшча Яраславу Лукасіку Аддзелам унутраных спраў Мядзельскага райвыканкама быў ануляваны дазвол на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама загадана ў месячны тэрмін пакінуць тэрыторыю Беларусі. Прычынай такога рашэння нібыта з`яўляецца “дзейнасць, накіраваная на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь у сферы міжканфесійных стасункаў”.

160 п`яных расейскіх прапаршчыкаў учынілі бойку ў цягніку
15:28, 16/05/2007

У ноч на 16 траўня ў цягніку Чыта–Чэлябінск адбылася масавая бойка, якую ўчынілі выпускнікі школы прапаршчыкаў Сібірскай Вайсковай акругі. Як паведамляе РБК са спасылкай на “Эхо Москвы”, у бойцы бралі ўдзел каля 160 чалавек.

Дыктатуру падключаць да рэактара
15:07, 16/05/2007

Расея падпісала пагадненне з М`янмай (былая Бірма) аб будаўніцтве ў гэтай краіне даследчага ядзернага рэактара і цэнтра ядзерных даследаванняў. Па ацэнках, сума кантракту "Атомстройэкспорта" складзе $50–70 млн. Расея атрымае магчымасць замацавацца на рынку ядзерных тэхналогій у рэгіёне і сутыкнецца з надзвычай жорсткай крытыкай з боку іншых краін – бірманскі рэжым з 1960-х гадоў лічыцца практычна ва ўсім свеце ваеннай дыктатурай, нагадвае «Коммерсант».

Украіна прапаноўвае Беларусі пабудаваць АЭС
15:02, 16/05/2007

Спіс краін, гатовых рэалізаваць мару А.Лукашэнкі – пабудаваць у Беларусі АЭС, сёння папоўніцца яшчэ адным магчымым падрадчыкам. Сваё жаданне ўдзельнічаць у конкурсе за права будаўніцтва АЭС у Беларусі выказала Украіна, далучыўшыся да Расеі, Францыі, Кітая і Ірана – менавіта гэтыя краіны згадваліся ў якасці магчымага падрадчыка па будаўніцтве АЭС.

Кризис передачи власти в России
14:49, 16/05/2007, Леон Арон, "The Wall Street Journal", (США)

Когда 23 апреля скончался Борис Ельцин, все российские телеканалы выжидали почти три часа, прежде чем сообщить об этом. Они боялись сказать что-либо до того, как прозвучит мнение Кремля. Три дня спустя, в послании к Федеральному Собранию Владимир Путин объявил о введении Россией одностороннего `моратория` на выполнение договора 1990 г., регулирующего численность и размещение обычных сил в Европе. За несколько дней до этого около 4 000 милиционеров разогнали несколько сот демонстрантов с жестокостью, поразившей даже некоторых правительственных чиновников и депутатов.

Human Rights Watch: Краіны-сябры ААН мусяць сказаць «не» беларускім уладам
14:29, 16/05/2007

Паводле дырэктара сэкцыі глябальных праблемаў праваабарончай арганізацыі “Human Rights Watch” Пэгі Гікс, Генэральная Асамблея павінна адхіліць заяўку ўладаў Беларусі на сяброўства ў Радзе ААН у правах чалавека.

У Берасці плануюць правесці акцыю супраць адмены льгот
14:22, 16/05/2007

У Берасці гарадскія арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі і Партыі камуністаў Беларускай падалі заяўку ў гарвыканкам на правядзенне 1 чэрвеня пікету супраць адмены льгот для дзяцей. Пра гэта паведаміў БелаПАН старшыня абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі.

Ярмоленка, Ціхановіч і Фінберг ацанілі «мастацкі ўзровень» «Крамы»
13:47, 16/05/2007

Міністэрства культуры адмовіла вядомаму беларускаму рок-гурту “Крама” ў правядзенні канцэрту, спаслаўшыся на “нізкі мастацкі ўзровень музыкаў”. Рэдакцыя “Еўрарадыё” патэлефанавала зоркам беларускай эстрады, каб дазнацца, як яны ацэньваюць мастацкі ўзровень легендарнага рок-гурта. Ці сапраўды “Крама” не вартая калі не дзяржаўнага прызнання, дык хаця б дазволу на канцэрт?

Што страцяць інваліды і студэнты на адмене льгот
13:39, 16/05/2007

"КП в Беларуси" палічыла, колькі ў грашовым эквіваленце ў месяц страцяць ільготнікі, калі ў чэрвені “дэпутаты” прагаласуюць за ўпарадкаванне льгот.

Кіраўнікі ўрадаў краін СНД абмяркуюць у Ялце энергетычныя пытанні
13:20, 16/05/2007

Савет кіраўнікоў урадаў дзяржаў СНД на паседжанні, якое адбудзецца 25 траўня гэтага года ў Менску, плануе разглядзець 25 пытанняў, адным з якіх з’яўляецца праект пагаднення па фармаванні агульнага электраэнергетычнага рынка краін Садружнасці заявіў журналістам у Менску першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта СНД Уладзімір Гаркун.

Менскія ўлады забаранілі мітынг супраць адмены льгот
12:43, 16/05/2007

Менскі гарадскі выканаўчы камітэт забараніў правядзенне 20 траўня на плошчы Бангалор у Менску мітынгу пратэсту супраць адмены льгот. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў адзін з арганізатараў акцыі, лідэр арганізацыі “Моладзь БНФ” Алесь Каліта. Афіцыйная прычына адмовы – 20 траўня на плошчы нібыта будзе праходзіць “уборка тэрыторыі і рамонт абсталявання”.

Затрыманы арганізатар «Чарнобыльскага Шляха» Юры Зянковіч
12:26, 16/05/2007

Супрацоўнікі Савецкага РУУС Менска затрымалі сёння ў Менску сябра Сойма Партыі БНФ Юрыя Зянковіча, які быў заяўнікам акцыі “Чарнобыльскі Шлях”, што мінуў у Менску 26 красавіка, у гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Міліцыянты склалі на яго пратакол па артыкуле новага Адміністрацыйнага кодэкса 23.34. (“парушэнне грамадскага парадку падчас правядзення масавых мерапрыемстваў”). Юрыю Зянковічу ставіцца ў віну тое, што 26 красавіка, падчас шэсця па вуліцы Сурганава, дзе праходзілі будаўнічыя працы, дэманстранты былі змушаныя выйсці на падарожную частку. Дзеянні міліцыянтаў абсалютна процізаконныя – шэсце 10 000 чалавек па ходніках вуліцы Сурганава было небяспечнае для здароўя і жыцця ўдзельнікаў “Чарнобыльскага Шляху”.

Кадыраў хоча стаць кіраўніком усяго Паўночнага Каўказа
12:01, 16/05/2007

Прэзідэнт Чачэніі Рамзан Кадыраў, які пабываў у мінулую нядзелю ў Кабардзіна-Балкарыі, прапанаваў лідэрам рэгіёнаў Паўднёвай федэральнай акругі "сустракацца раз у месяц і вызначаць, як жыць далей". Гэта першы афіцыйны візіт Кадырава ў суб`ект РФ.

Действительно ли «Газпром» пошел на уступки Беларуси?
11:50, 16/05/2007

Россия продолжает собирать под газпромовским крылом месторождения, прежде всего газовые, на постсоветском пространстве и главное - каналы доставки газа потребителям. На радостях от успеха среднеазиатского энергетического турне Владимира Путина газовый монополист пошел на уступки Беларуси, пишет российское издание «Газета».

3 ліпеня ў Менску адбудзецца вайсковы парад
11:44, 16/05/2007

Узброеныя сілы Беларусі рыхтуюцца да правядзення святочнага параду, прысвечанага святкаванню 3 ліпеня афіцыйнага Дня незалежнасці, а насамрэч – Дня вызвалення Менска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Пададзеная заяўка на пікетаванне Дома ўрада
11:37, 16/05/2007

Заяўку на правядзенне пікету падалі ў Менгарвыканкам сакратарка ЦК Партыі камуністаў Беларускай Алена Скрыган, лідэр жаночай партыі "Надзея" Алена Яськова, першы сакратар ЦК ЛКСМБ Зміцер Яненка.

Брытанскі парламент будзе супрацоўнічаць з дэмакратычнымі сіламі Беларусі
11:25, 16/05/2007

Жаданне цесна супрацоўнічаць з беларускімі дэмакратычнымі сіламі выказалі дэпутаты Парламенту Вялікай Брытаніі падчас сустрэчы з старшынёй Палітрады дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам. “У Брытанскім парламенце ёсць вялікая цікавасць да супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Мы абмяркоўвалі якім чынам Вялікая Брытанія, як дзяржава-удзельніца ЕС, можа паспрыяць дэмакратычным працэсам у Беларусі. Таксама размаўлялі пра магчымасці супрацоўніцтва з нашымі дэмакратычнымі палітычнымі партыям і сумесныя праграмы”, - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч па выніках сустрэч у Ніжняй Палаце і Палаце лордаў Брытанскага парламенту.

Власти подсчитали, сколько сэкономят на отмене льгот
11:24, 16/05/2007

В конце мая текущего года белорусские «палаточники» рассмотрят законопроект о льготах. Как сообщили корреспонденту БелТА в Министерстве труда и социальной защиты, ожидаемая экономия от упорядочения льгот составит более 30% от объема бюджетного финансирования социальных льгот.

Хавьер Солана не приедет на саммит «Россия-ЕС»
11:18, 16/05/2007

Помощник президента РФ и его спецпредставитель по вопросам развития отношений с ЕС Сергей Ястржембский сообщил в среду журналистам в Москве, что саммит "Россия-ЕС" 17-18 мая состоится без участия верховного представителя ЕС по вопросам внешней политики и политики в области безопасности Хавьера Соланы, сообщает NEWSru.com со ссылкой на "Интерфакс".

Беларускія службоўцы вядуць у Жэневе перамовы аб скасаванні эканамічных санкцый
11:06, 16/05/2007

14 траўня беларуская ўрадавая дэлегацыя вылецела ў Жэневу, дзе цяпер праводзіць перамовы ў штаб-кватэры Міжнароднай арганізацыі працы (МАП). На парадку дня перамоваў у МАП стаіць пытанне адмены рашэння аб выключэнні Беларусі з Генеральнай сістэмы прэферэнцый, у выніку чаго краіна пазбавіцца 400 млн. еўра ў год.

Канстытуцыйны суд падтрымаў ТБМ
11:02, 16/05/2007

Канстытуцыйны суд прапанаваў кіраўніцтву мінскага гандлёвага цэнтра «Карона» (філіяла ТАА «Тытунь-інвест») выкарыстоўваць беларускую мову разам з рускай у афармленні прадпрыемства і інфармаванні грамадзян. Пра гэта гаворыцца ў адказе намесніка старшыні Канстытуцыйнага суда Аляксандра Марыскіна на зварот старшыні грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алега Трусава ў сувязі з нежаданнем кіраўніцтва цэнтра «Карона» выкарыстоўваць беларускую мову ў афармленні прадпрыемства.

Малітва за касцёл
10:46, 16/05/2007

16 траўня, у Дзень беларускай салідарнасці, у Менску ў 19.00 адбудзецца сумесная малітва каля касцёла Святога Язэпа па адрасе Кірылы і Мяфодзія, 4.

Мілінкевіч выступіць на Кангрэсе дэмсілаў
10:37, 16/05/2007

Старшыня Палітрады дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандар Мілінкевіч паведаміў учора ўвечары пра тое, што ён абавязкова выступіць на Кангрэсе дэмакрытычных сілаў, які пройдзе 26-27 траўня ў Менску. Спадар Мілінкевіч, які цяпер на запрашэньне Міністэрства замежных справаў Вялікай Брытаніі знаходзіцца ў Лёндане, абверг чуткі пра тое, што ён праігнаруе Кангрэс.

У Віцебску таксама руйнуюць касьцёл сьвятога Язэпа
10:33, 16/05/2007

Віцебскі гарвыканкам без абавязковага ўзгадненьня зь Інстытутам гісторыі Акадэміі навук замовіў "Віцебскводаканалу" пабудову каналізацыйнага калодзежа на падмурках старажытнага касьцёлу Сьвятога Язэпа.

«Мясной вопрос» заставил Минск заговорить о «союзном государстве»
10:30, 16/05/2007

Россия удовлетворена тем, что Беларусь убрала со своего "мясного рынка" операторов, использующих "серые" схемы поставок мяса из Польши. Минск, со своей стороны, заявляет об исчерпанности проблемы и необходимости выработки единых критериев ограничения импорта продовольствия в «союзное государство».

Іран будзе будаваць у Беларусі гідраэлектрастанцыі
10:27, 16/05/2007

Беларусь і Іран разглядаюць магчымасць супрацоўніцтва ў галіне будаўніцтва гідраэлектрастанцый у нашай краіне. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БелТА першы намеснік генеральнага дырэктара – галоўны інжынер ДВА "Белэнерга" Аляксандр Сівак.

Свабоду маладафронтаўцам!
10:26, 16/05/2007

Транспарант з такім заклікам зьявіўся ў Менску 15 траўня. Расцяжка была ўзьнятая ў 18 гадзінаў на мосьце на вуліцы Няміга і правісела каля паловы гадзіны. Гэтай акцыяй актывісты “Маладога Фронта” падкрэсьліваюць, што ў Беларусі да гэтага часу ў турмах застаюцца палітвязьні, патрабуюць іх неадкладнага вызваленьня, а таксама прыпыненьня крымінальнай справы супраць актывістаў руху Зьмітра Хведарука, Барыса Гарэцкага, Настасьсі Палажанкі, Алега Корбана і Аляксея Янушэўскага, разгляд якой адбудзецца ў Савецкім судзе 30 траўня ў 14:00.

Ператрус на кватэры актывіста «Маладога Фронта»
10:17, 16/05/2007

Учора ў 22.30 скончыўся ператрус на кватэры баранавіцкага актывіста “Маладога Фронту” Яраслава Грышчэні. Апэратыўнікі забралі кампутар Яраслава і ўсе носьбіты інфармацыі.

Льготы пачнуць касаваць ужо праз тыдзень
10:15, 16/05/2007

23 траўня дэпутаты “палаты прадстаўнікоў” пачнуць разглядаць законапраект аб адраснай сацыяльнай дапамозе і ўпарадкаваньні льготаў. На практыцы рэвізія азначае, што дапамога будзе аказвацца толькі тым катэгорыям насельніцтва, чый месячны прыбытак на аднаго чалавека ў сям’і не перавышае 60% базавага пражытковага мінімуму, альбо крыху больш за 100 тысяч рублёў. Пакуль толькі дзьве сацыяльныя групы пратэстуюць супраць новаўводзінаў, ініцыяваных асабіста Аляксандрам Лукашэнкам. Гэта – студэнты й інваліды, якія ладзяць акцыі ў абарону сваіх правоў, паведамляе “Радыё Свабода”.

Сідорскі стаміўся
10:08, 16/05/2007

Прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі сышоў у адпачынак. Апошнім разам беларускі прэм`ер адпачываў у мінулую восень. У лістападзе ён адпачываў два тыдні. Цяпер водпуск Сяргея Сідорскага таксама будзе цягнуцца менш за месяц – да 1 чэрвеня. Прэм`ер, дарэчы, сышоў у адпачынак у той час, калі ў Менску чакаюць прыезд кіраўніка Газпрома Аляксея Мілера. Зрэшты, абавязкі прэм`ера цяпер выконвае яго намеснік Уладзімір Сямашка, які ва ўрадзе і адказвае за энергетыку.

Менскія ўлады знімаюць з дамоў спадарожнікавыя талеркі
10:02, 16/05/2007

Праблема ўзнікла пасля традыцыйнай вясновай інспекцыі сталіцы на чале з мэрам Менска Паўлавым. Першыя талеркі з праспекта Незалежнасці былі дэмантаваныя самімі ўладальнікамі яшчэ на пачатку траўня.

У Беларусі -- Дзень салідарнасці
10:01, 16/05/2007

Сёння, 16 траўня, у Беларусі і ва ўсім свеце традыцыйна адзначаецца Дзень беларускай салідарнасці. У гарадах Еўропы і ЗША пройдуць акцыі з заклікам да беларускіх улад вызваліць палітвязняў і пачаць дэмакратычныя пераўтварэнні. У Беларусі людзі запаляць у сваіх дамах свечкі салідарнасці і выйдуць на плошчы, каб ушанаваць памяць зніклых і рэпрэсаваных і таксама заклікаць улады на шлях рэформаў.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Калі б цана на бэнзін была рынкавай, яна была б ніжэйшая
12:09, 16/05/2007


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Беларусь проведет финал чемпионата Европы-2009 по футболу среди девушек
17:57, 16/05/2007

Руководство ассоциации "Белорусская федерация футбола" (АБФФ) уделяет самое пристальное внимание развитию женского футбола, что приносит неплохие результаты. Так считает менеджер ФИФА Ева Паскье, принимавшая участие в семинаре по женскому футболу в Минске.

Минсвязи не получало официальных поручений по подготовке к продаже госдолей в ЗАО «БеСТ» и СП ООО «МЦС»
17:31, 16/05/2007

Министерство связи и информатизации не получало официальных поручений по подготовке к возможной продаже государственных долей в операторах сотовой связи ЗАО «Белорусская сеть телекоммуникаций» и СП ООО «МЦС». Об этом в среду на пресс-конференции заявил заместитель руководителя ведомства Николай Струков.

Польшча не адказвае на просьбы Беларусі аб вяртанні экспанатаў для Нясвіжскага замка
16:58, 16/05/2007

Польшча пакуль не адказвае на просьбы Беларусі аб вяртанні экспанатаў або падаванні іх на дэпазіт для размяшчэння ў экспазіцыі Нясвіжскага замка. Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі ў Менску, прысвечанай Міжнароднаму дню музеяў, паведаміў начальнік упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Беларусі Васіль Чэрнік.

Льготные лекарства только белорусские и только дешевые
16:33, 16/05/2007

Комитет госконтроля выставил штрафные санкции гродненским и витебским фармацевтам за то, что они выдавали по льготным рецептам импортные лекарства в то время, когда на аптечном складе находились более дешевые их аналоги или белорусские дженерики.

Нецвярозага кіроўцу асудзілі на 2 гады “хіміі”
14:56, 16/05/2007

Учора ў Мінску ўпершыню з моманту ўвядзення новага адміністрацыйнага кодэкса да двух гадоў “хіміі” быў асуджаны кіроўца, якога двойчы спынялі за рулём у нецвярозым стане.

Принята Европейская стратегия развития культуры
13:33, 16/05/2007

В принятой Еврокомиссией «Европейской стратегии развития культуры» подчеркнута первоочередная роль культуры в эпоху глобализации. Основными элементами стратегии являются:

Начата разработка технических регламентов на автобензины и дизтопливо
12:28, 16/05/2007

Госстандарт Беларуси совместно с концерном "Белнефтехим" приступили к разработке технических регламентов на автобензины и дизельное топливо, сообщил в Минске на пленарном заседании Белорусского промышленного топлива председатель Госстандарта Беларуси Валерий Корешков.

В Минск приедет Алина Кабаева
11:34, 16/05/2007

Для участия в традиционном минском Гран-при по художественной гимнастике прибудут представители 29 стран. Как сообщили 15 мая на пресс-конференции организаторы соревнований, впервые приедут спортсменки из Японии, Малайзии и ЮАР. Ожидается приезд российских спортсменок Алины Кабаевой и Ольги Капрановой.

З 17 па 10 чэрвеня ў Беларусі пройдуць Дні культуры Швецыі
11:12, 16/05/2007

З 17 па 10 чэрвеня ў Беларусі пройдуць Дні культуры Швецыі. Як паведаміў 15 траўня на прэс-канферэнцыі ў Менску кіраўнік аддзялення амбасады Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, галоўнымі іх тэмамі стануць літаратура і кіно.

В Ружанах откроют памятный знак Льву Сапеге
11:10, 16/05/2007

В августе нынешнего года во время праздника поселка Ружаны (Пружанский район Брестской области) на руинах главного корпуса резиденции князей Сапегов, дворцового комплекса — памятника архитектуры XVII-XVIII столетий запланировано торжественное открытие памятного знака с доской, посвященных канцлеру Великого княжества Литовского Льву Сапеге (04.04.1557 — 07.07.1633). Об этом говорится в письме управления культуры Брестского облисполкома руководству общественного объединения "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны".

Милиционеры будут соревноваться в красноречии
11:03, 16/05/2007

Международный конкурс ораторского мастерства пройдет 16-17 мая в Минске в Академии министерства внутренних дел Беларуси, сообщили "Интерфаксу" в МВД Беларуси.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: