Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 1617 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Суд над Юрыем Зянковічам перанесены на 17 траўня
16:52, 16/05/2007

Суд над сябрам Сойма Партыі БНФ Юрыем Зянковічам перанесены на 17 траўня, на 17.00. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў праваабаронца Уладзімір Лабковіч. Працэс па справе палітыка перанесены на просьбу адваката Аляксандра Галіева, які не здолеў сёння прысутнічаць у судзе Савецкага раёна Менска. Справу Зянковіча будзе разглядаць суддзя Аксана Ралява, уключаная Еўразвязам у спіс невыязных беларускіх службоўцаў за вынясенне палітычна матываваных прысудаў.

Адзін з арганізатараў акцыі "Чарнобыльскі шлях – 2007", сябра Партыі БНФ Юры Зянковіч быў затрыманы 16 траўня ў Менску. На палітыка быў складзены пратакол аб парушэнні артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне грамадскага парадку падчас правядзення масавых мерапрыемстваў).

"Пратакол складзены на падставе сведчанняў супрацоўнікаў ДАІ, якія сцвярджаюць, што калона ўдзельнікаў "Чарнобыльскага Шляху", рухаючыся ад вуліцы Якуба Коласа па вуліцы Сурганава, выйшла на падарожную частку і замінала руху транспарту, – сказаў Ю.Зянковіч. – Я растлумачыў супрацоўнікам Савецкага РУУС, што заклікаў удзельнікаў шэсця ісці па ходніках. Акрамя таго, дагэтуль у Менскім гарадскім судзе знаходзіцца мая касацыйная скарга на рашэнне Менгарвыканкама, які змяніў маршрут правядзення "Чарнобыльскага Шляху – 2007".

Акрамя таго, на ходніках вуліцы Сурганава, дзе дэманстранты змушаныя былі выйсці на падарожную частку, гэтым часам праходзілі будаўнічыя працы, і праходжанне там людзей было небяспечным для іх здароўя і нават жыцця.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: