Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Нецвярозага кіроўцу асудзілі на 2 гады “хіміі” 14:56, 16/05/2007
Учора ў Мінску ўпершыню з моманту ўвядзення новага адміністрацыйнага кодэкса да двух гадоў “хіміі” быў асуджаны кіроўца, якога двойчы спынялі за рулём у нецвярозым стане.
20-гадовага парушальніка пазбавілі таксама права кіраваць аўтамабілем на 5 гадоў. Першы раз маладзёну выпісалі штраф на 465 тысяч рублёў і пазбавілі правоў на 3 гады, але наўзабаве пасля гэтага дарожныя інспектары зноў затрымалі яго ў нецвярозым стане.
Дарэчы, у бліжэйшым часе падобныя судовыя працэсы чакаюць яшчэ каля паўсотні парушальнікаў. Наогул жа з пачатку года інспектары ДАІ затрымалі амаль 18 тысяч нецвярозых кіроўцаў, паведаміла газета “Советская Белоруссия”.