Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Што страцяць інваліды і студэнты на адмене льгот 13:39, 16/05/2007
"КП в Беларуси" палічыла, колькі ў грашовым эквіваленце ў месяц страцяць ільготнікі, калі ў чэрвені “дэпутаты” прагаласуюць за ўпарадкаванне льгот.
Пенсіянеры, школьнікі і студэнты Менска – (мінус 50-адсоткавая сідка на праезд) = 11 – 28 тысяч.
Дзеці да 3-х гадоў (мінус бясплатныя лекі) – ад 1 да 100 тысяч.
Ліквідатары аварыі на ЧАЭС – (мінус бясплатныя лекі) – ад 3 да 100 тысяч рублёў.
Былыя вязні канцлагераў – (мінус бясплатныя лекі) – ад 3 да 100 тысяч рублёў, (мінус бясплатны праезд) 11 – 28 тысяч. Разам –14 – 128 тысяч.
Інваліды III групы з прычыны катастрофы на ЧАЭС (мінус бясплатны праезд) 11 – 28 тысяч, (мінус бясплатныя лекі) – ад 3 да 100 тысяч рублёў. Разам – 14 – 128 тысяч.
Інваліды III групы – (мінус 50% скідка на лекі) – ад 1,5 да 50 тысяч.
Інваліды I і II групы з прычыны катастрофы на ЧАЭС – (мінус безадсоткавая пазыка на будаўніцтва жылля, 50% якой гасіла дзяржава) – каля 50 мільёнаў (калі будаваць кватэру ў Менску).
Міліцыянты, пракурорскія супрацоўнікі КДБ, службы бяспекі прэзідэнта – (мінус бясплатны праезд у гарадскім транспарце) – 56 тысяч.