Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пададзеная заяўка на пікетаванне Дома ўрада 11:37, 16/05/2007
Заяўку на правядзенне пікету падалі ў Менгарвыканкам сакратарка ЦК Партыі камуністаў Беларускай Алена Скрыган, лідэр жаночай партыі "Надзея" Алена Яськова, першы сакратар ЦК ЛКСМБ Зміцер Яненка.
Мяркуецца, што пікет пройдзе 1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей. На плошчы каля Дома ўрада ў Менску ініцыятары мерапрыемства хочуць выказаць свой пратэст супраць адмены сацыяльных гарантый для дзяцей, школьнікаў, студэнтаў, ветэранаў вайны і працы, інвалідаў.