Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 1617 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кіпр і Мальта ўводзяць еўра
15:55, 16/05/2007

Еўракамісія дазволіла Кіпру і Мальце ўвесці адзіную еўрапейскую валюту еўра з 1 студзеня 2008 года. Увесці еўра на тэрыторыі сваёй краіны маюць права толькі сябры Еўразвяза. Пры гэтым яны павінны адпавядаць крытэрам еўразоны па шэрагу макраэканамічных паказчыкаў, у прыватнасці, па тэмпах росту цэнаў і стаўцы рэфінансавання.

14 траўня Еўракамісія прадставіла інфармацыйны інтэрнэт-рэсурс Падаткі ў Еўропе. Ён аб`ядноўвае звесткі прыкладна пра 500 падаткаў, наяўных у краінах-сябрах ЕЗ. База дадзеных складзеная пры ўдзеле Міністэрстваў фінансаў еўрапейскіх дзяржаў.

Па паведамленні НІК Падаткі, базу дадзеных плануецца абнаўляць штогод. Неўзабаве яе папоўняць раздзелы аб Ірландыі, Мальце, Кіпры і Партугаліі. Падаткі, наяўныя ў гэтых краінах, пакуль не прадстаўленыя на сайце.

Кіпр і Мальта ўступілі ў ЕЗ у 2004 годзе. Сярод новых сябраў альянсу цяпер еўрапейская валюта дзейнічае толькі на тэрыторыі Славеніі. Раней меркавалася, што Кіпр і Мальту здольныя абагнаць Латвія, Літва і Эстонія. Аднак у Прыбалтыцы не здолелі знізіць інфляцыю да належнага ўзроўню, з прычыны чаго гэтыя краіны адклалі ўступленне ў еўразону. Латвія і Эстонія ўжо заявілі, што не ўвядуць еўра раней за 2009 год.

У самыя блізкія гады чакаецца далучэнне да зоны еўра Вугоршчыны, Чэхіі і, магчыма, Польшчы.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: