Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Украіна разлічвае здабываць на морах 8–10 млрд кубаметраў газу 16:34, 16/05/2007
Міністэрства паліва і энергетыкі прагназуе, што на шэльфах Чорнага і Азоўскага мораў атрымаецца здабываць 8–10 млрд кубаметраў газу ў год, паведаміў міністр паліва і энергетыкі Юры Бойка на брыфінгу пасля паседжання ўрада ў сераду.
Бойка паведаміў, што Міністэрства распрацавала праграму аб развіцці шэльфаў Чорнага і Азоўскага мораў, якая прадугледжвае выхад на згаданы ім паказчык здабычы праз 4–5 гадоў з пачатку ўвасаблення гэтай праграмы.
Праграма практычна завершаная і рыхтуецца для падання на разгляд урада.