Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 1617 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускія службоўцы вядуць у Жэневе перамовы аб скасаванні эканамічных санкцый
11:06, 16/05/2007

14 траўня беларуская ўрадавая дэлегацыя вылецела ў Жэневу, дзе цяпер праводзіць перамовы ў штаб-кватэры Міжнароднай арганізацыі працы (МАП). На парадку дня перамоваў у МАП стаіць пытанне адмены рашэння аб выключэнні Беларусі з Генеральнай сістэмы прэферэнцый, у выніку чаго краіна пазбавіцца 400 млн. еўра ў год.

Пра ход перамоваў у Жэневе цяпер мала што вядома, аднак у Міністэрстве працы і сацабароны Беларусі "Салiдарнасцi" паведамілі, што візіт беларускай урадавай дэлегацыі завершыцца ў пятніцу ў другой палове дня.

Рашэнне МАП аб выключэнні Беларусі з Генеральнай сістэмы прэферэнцый у гандлі з Еўразвязам павінна ўступіць у сілу 21 чэрвеня. У той самы час прадстаўнікі Еўразвяза ўвесь час падкрэсліваюць, што ЕЗ гатовы спыніць гэты працэс пры ўмове выканання Беларуссю 12 прад`яўленых раней патрабаванняў.

"Еўрапейскі Звяз заўсёды гатовы спыніць працэс выключэння Беларусі з Генеральнай сістэмы прэферэнцый. Трэба зразумець, чаму гэта адбылося. Выключэнне Беларусі з сістэмы прэферэнцый – гэта адказ на ўшчамленне правоў прафсаюзаў у Беларусі", – растлумачыла некалькімі днямі раней кіраўніца працоўнай групы Парламенцкай Асамблеі АБСЕ (ПА АБСЕ) па Беларусі, дэпутатка Бундэстага Ута Цапф.

"Міжнародная арганізацыі працы дала Беларусі час змяніць гэтыя ўмовы, але яны так і не былі змененыя, што і пацягнула за сабою адмену прэферэнцый", – распавяла Ута Цапф.

"Але нават у гэтым выпадку ў Беларусі яшчэ ёсць магчымасць змяніць сваё заканадаўства такім чынам, каб правы прафсаюзаў не былі ўшчэмленыя. Калі Беларусь не хоча выключэння з сістэмы прэферэнцый, яе ўрад мусіць распачаць адпаведныя крокі. Прапановы існуюць, імі застаецца толькі скарыстацца", – нагадала кіраўніца працоўнай групы ПА АБСЕ па Беларусі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: