Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 1617 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кадыраў хоча стаць кіраўніком усяго Паўночнага Каўказа
12:01, 16/05/2007

Прэзідэнт Чачэніі Рамзан Кадыраў, які пабываў у мінулую нядзелю ў Кабардзіна-Балкарыі, прапанаваў лідэрам рэгіёнаў Паўднёвай федэральнай акругі "сустракацца раз у месяц і вызначаць, як жыць далей". Гэта першы афіцыйны візіт Кадырава ў суб`ект РФ.

Такім чынам, менш чым праз паўтара месяцы пасля інаўгурацыі чачэнскі лідэр пачаў апраўдваць прагнозы аналітыкаў, якія меркавалі, што крэсла прэзідэнта рэспублікі не мяжа яго палітычных амбіцый і Кадыраў яшчэ заявіць пра сабе на ўзроўні федэральнай акругі, піша газета “Время новостей”, адзначаючы, што фармальна Рамзан Кадыраў ужо больш за два гады з`яўляецца дарадцай паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта ў Паўднёвай федэральнай акрузе Дзмітрыя Казака.

Кадыраў заявіў, што чачэнцаў дарма лічаць бандытамі і тэрарыстамі. "Насамрэч чачэнцы абаранілі Расею ад тых, хто хацеў разваліць яе праз Каўказ, – сказаў прэзідэнт Чачэніі. – Чачэнская рэспубліка была выпрабавальнай тэрыторыяй, замежныя спецслужбы хацелі паглядзець, наколькі ўпэўнена яны здолеюць надалей выступаць супраць Расеі праз поўдзень. А мы даказалі, што ў іх гэта не атрымаецца. Эканоміку падняць не праблема, галоўнае – не даць злоснікам зацягнуць моладзь у хаос вайны".

Прэзідэнт Кабардзіна-Балкарыі Арсен Канакоў таксама заявіў, што і народы Каўказа і расейскі цэнтр хочуць, каб на поўдні Расеі было спакойна. "Цяпер шмат што ў Расеі вырашаецца на поўдні, і мы не дапусцім тут расколу і расхіствання сітуацыі. Калі ў Чачэнскай рэспубліцы будзе спакойна, у шматлікіх рэспубліках Паўночнага Каўказа таксама ўсё супакоіцца", – сказаў Канакоў. Ён таксама дадаў, што бачыць, якой усенароднай падтрымкай карыстаецца прэзідэнт Чачэніі і тое, што ўся рэспубліка "стала суцэльнай будпляцоўкай".

Газета адзначае, што на Паўночным Каўказе гасціннасць з`яўляецца часткай не толькі бытавой, але і палітычнай культуры. Кіраўнікі рэгіёнаў сустракаліся і раней – "у рамках пратаколу і нефармальна, па згодзе і змушана, блізкія сябры і заклятыя ворагі".

Рэгулярна наведвалі адзін аднаго лідэры трох "адыгскіх" рэспублік – Адыгеі, Карачаева-Чаркесіі і Кабардзіна-Балкарыі, у якіх пражываюць этнічна роднасныя адыгейцы, чаркесы і кабардзінцы. У той самы час у 1991 годзе кіраўнік Карачаева-Чаркесіі Уладзімір Хубіеў быў змушаны супраць сваёй волі прыняць толькі што абранага прэзідэнта Чачэніі Джахара Дудаева, які прыбыў каб ушанаваць памяць карачаеўцаў, якія гэтак сама, як і чачэнцы, інгушы і балкарцы, былі дэпартаваныя пры Сталіне.

Кантакты паміж чачэнскімі і інгушскімі ўладамі заўсёды былі рэгулярнымі. А вось з стасункамі паміж прэзідэнтамі Паўночнай Асеціі і Інгушэціі заўсёды было складана з прычыны рознагалосся наконт прыналежнасці Прыгараднага раёна, якое ўвосень 1992 года вылілася ва ўзброены канфлікт. Хоць вастрыня канфлікту значна знізілася, сустрэчы цяперашняга кіраўніка Паўночнай Асеціі Таймураза Мамсурава з прэзідэнтам Інгушэціі Муратам Зязікавым усё яшчэ носяць добраахвотна-прымусовы характар і праходзяць пад абавязковым патранажам федэральных службоўцаў, піша газета.

Выданне адзначае, што кантакты лідэраў рэспублік праходзілі незалежна ад ваеннай сітуацыі ў рэгіёне. У верасні 1999 года, на фоне баёў у Дагестане, у новай інгушскай сталіцы Магасе адбыліся перамовы лідэраў Чачэніі, Інгушэціі і Паўночнай Асеціі ў спробе пазбегнуць пачатку другой вялікай вайны.

Усе разам прэзідэнты Паўночнага Каўказа збіраюцца ў асноўным на нарадах у паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта Дзмітрыя Казака. У апошнія гады змяніліся пяць каўказскіх прэзідэнтаў: У 2005-м прэзідэнта Паўночнай Асеціі Аляксандра Дзасохава змяніў Таймураз Мамсураў, прэзідэнта Кабардзіна-Балкарыі Валерыя Кокава – Арсен Канакоў. У 2006-м новы прэзідэнт Муху Аліеў узначаліў Дагестан, у студзені 2007-га кіраўнік Адыгеі Хазрэт Саўмен саступіў сваё крэсла Аслану Тхакушынаву і ў 2007 годзе прэзідэнтам Чачэніі стаў Рамзан Кадыраў.

Самы экстравагантны з каўказскіх лідэраў ужо пачаў наносіць візіты: суседскія традыцыі застаюцца нязменнымі, адзначае газета.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: