Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 1617 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мілінкевіч выступіць на Кангрэсе дэмсілаў
10:37, 16/05/2007

Старшыня Палітрады дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандар Мілінкевіч паведаміў учора ўвечары пра тое, што ён абавязкова выступіць на Кангрэсе дэмакрытычных сілаў, які пройдзе 26-27 траўня ў Менску. Спадар Мілінкевіч, які цяпер на запрашэньне Міністэрства замежных справаў Вялікай Брытаніі знаходзіцца ў Лёндане, абверг чуткі пра тое, што ён праігнаруе Кангрэс.

Спадар Мілінкевіч з задавальненьнем даведаўся пра тое, што менскія гарадзкія ўлады дазволілі правядзеньне Кангрэсу ў Палацы культуры Менскага аўтазаводу:

“У Кангрэсе я буду ўдзельнічаць. І выкажу свой пункт гледжаньня на сытуацыю абавязкова. Але я лічу, што гэта вялікі крок назад, калі на Кангрэсе ня будзе абірацца старшыня Палітрады. Я ўвесь час казаў, што гэта вельмі важна для дэманстрацыі нашага адзінства. І для ўзьдзеяньня на грамадзтва. Калі мы круглым сталом змагаемся з дыктатурай, дык для грамадзтва гэта сапраўды незразумела. І я ня буду сваю кандыдатуру вылучаць у сустаршыні. Але ў Кангрэсе буду ўдзельнічаць”, -- паведаміў Мілінкевіч “Радыё Свабода”.

Вызваленьне палітвязьняў, падтрымка рэпрэсаванай моладзі, працаўладкаваньне звольненых з палітычных матываў, тлумачэньне сытуацыі ў Беларусі – гэтыя тэмы засталіся і сёньня, у другі дзень візыту ў Вялікую Брытанію, асноўнымі на сустрэчах у Лёндане. Аляксандар Мілінкевіч меў размовы з прадстаўнікамі яшчэ двух палітычных партыяў Вялікай Брытаніі – кансэрватараў і лібэральных дэмакратаў.

“Надзвычай цікавай” назваў спадар Мілінкевіч сустрэчу у Інстытуце усходніх дасьледваньняў і славістыкі:

“Там сабралася шмат студэнтаў і выкладчыкаў, якія займаюцца праблематыкай Цэнтральнай і Усходняй Эўропы. Былі людзі, якія паходзяць з Беларусі. Атрымалася даволі доўгая размова, своеасаблівы круглы стол па сытуацыі ў нашай краіне”, -- распавёў палітык.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: