Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ператрус на кватэры актывіста «Маладога Фронта» 10:17, 16/05/2007
Учора ў 22.30 скончыўся ператрус на кватэры баранавіцкага актывіста “Маладога Фронту” Яраслава Грышчэні. Апэратыўнікі забралі кампутар Яраслава і ўсе носьбіты інфармацыі.
Хлопец зьяўляецца падазраваным у крымінальнай справе, якую распачаў КДБ супраць “Маладога фронту” за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Яраслаў – непаўналетні. Яму 30 траўня споўніцца 18 гадоў.
Менавіта 30-га траўня пачнуць судзіць у Менску ягоных паплечнікаў Насту Палажанку, Зьмітра Хведарука, Алега Корбана, Барыса Гарэцкага і Аляксея Янушэўскага. Маладафронтаўцы ня выключаюць, што ў хуткім часе Яраславу Грышчэню могуць прад’явіць абвінавачаньне, паведамляе “Радыё Свабода”.