Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
3 ліпеня ў Менску адбудзецца вайсковы парад 11:44, 16/05/2007
Узброеныя сілы Беларусі рыхтуюцца да правядзення святочнага параду, прысвечанага святкаванню 3 ліпеня афіцыйнага Дня незалежнасці, а насамрэч – Дня вызвалення Менска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
"Парадныя разлікі ўжо размешчаныя на тэрыторыі Менскага гарнізона. З 17 траўня па 21 чэрвеня пройдуць трэніроўкі пешых калон на страявым пляцу 120 асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады", – паведамілі “Інтэрфаксу” ў прэс-службе Міністэрства абароны. Па словах супрацоўнікаў прэс-службы, трэніроўкі знаменных груп і страявыя заняткі з асабістым складам будуць праходзіць да 25 чэрвеня. Генеральныя трэніроўкі пешых разлікаў пройдуць 27 і 30 чэрвеня ў раёне правядзення параду на скрыжаванні пр. Пераможцаў і пр. Машэрава
У гэтым годзе ў склад парадных разлікаў увойдуць выхаванцы Менскай сувораўскай вайсковай вучэльні, афіцэры, курсанты Вайсковай акадэміі Беларусі і вайсковага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, вайскоўцы 120 асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, 38 асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады, 86 брыгады сувязі і 103 асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады, паведамілі ў Мінабароны.
Там адзначылі, што ў парадзе традыцыйна возьме ўдзел зводная рота ганаровай варты з новай праграмай пляц-канцэрту.
Вайсковы парад пройдзе пад музычнае суправаджэнне зводнага аркестра пад кіраўніцтвам начальніка вайскова-аркестравай службы Узброеных сілаў.