Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Брытанскі парламент будзе супрацоўнічаць з дэмакратычнымі сіламі Беларусі 11:25, 16/05/2007
Жаданне цесна супрацоўнічаць з беларускімі дэмакратычнымі сіламі выказалі дэпутаты Парламенту Вялікай Брытаніі падчас сустрэчы з старшынёй Палітрады дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам. “У Брытанскім парламенце ёсць вялікая цікавасць да супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Мы абмяркоўвалі якім чынам Вялікая Брытанія, як дзяржава-удзельніца ЕС, можа паспрыяць дэмакратычным працэсам у Беларусі. Таксама размаўлялі пра магчымасці супрацоўніцтва з нашымі дэмакратычнымі палітычнымі партыям і сумесныя праграмы”, - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч па выніках сустрэч у Ніжняй Палаце і Палаце лордаў Брытанскага парламенту.
Падчас Круглага стала ў Інстытуце славістыкі Лонданскага ўніверсітэцкага каледжу з удзелам студэнтаў, прафесараў ды экспертаў Аляксандр Мілінкевіч распавёў пра сітуацыю ў Беларусі, адносіны з Расіяй і ЕС, планы дэмакратычных сілаў.
Лідэр дэмакратычных сіл правёў таксама перамовы з кіраўніцтвам Міжнароднага моладзевага дэмакратычнага саюзу і старшынёй Дэпартаменту еўрапейскай палітыкі Міністэрства замежных справаў Вялікай Брытаніі Энтані Смітам.