Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кіраўнікі ўрадаў краін СНД абмяркуюць у Ялце энергетычныя пытанні 13:20, 16/05/2007
Савет кіраўнікоў урадаў дзяржаў СНД на паседжанні, якое адбудзецца 25 траўня гэтага года ў Менску, плануе разглядзець 25 пытанняў, адным з якіх з’яўляецца праект пагаднення па фармаванні агульнага электраэнергетычнага рынка краін Садружнасці заявіў журналістам у Менску першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта СНД Уладзімір Гаркун.
“Парадак дадзенага паседжання Савета кіраўнікоў урадаў дастаткова шырокі, пытанні да цяперашняга моманту прапрацаваныя”, – адзначыў першы намеснік кіраўніка Выканаўчага сакратара СНД.
У.Гаркун сярод 25 пытанняў, якія выносяцца на разгляд СГП, звярнуў адмысловую ўвагу на абмеркаванне праекту пагаднення па фармаванні агульнага электраэнергетычнага рынку дзяржаў СНД. "Пытанні гандлю, перакідання электраэнергіі патрабуюць пастаяннага ўзаемадзеяння, і зацікаўленасць ў прыняцці дадзенага пагаднення з боку краін Садружнасці вельмі высокая", – сказаў У.Гаркун. На ўдакладняючае пытанне "Інтэрфакса", ці прадугледжвае дадзены праект пагаднення стварэнне роўных цэнавых умоў у сферы электраэнергетыкі, У.Гаркун адзначыў: "Вядома, не. Дадзеныя пытанні падрыхтаваным праектам пагаднення не рэгулююцца".
Ён таксама паведаміў, што сябрам СГП трэба будзе разгледзець праект пагаднення аб супрацоўніцтве ў барацьбе з зваротам фальсіфікаваных лекавых сродкаў. "Гэтая праблема вельмі сур`ёзная, якая патрабуе ўзгодненых дзеянняў дзяржаў Садружнасці", – заявіў У.Гаркун.
Па яго словах, удзельнікі дадзенага паседжання разгледзяць таксама "комплекс мераў па прадухіленні пранікнення і распаўсюджвання птушынага грыпу". Пры гэтым прадстаўнік Выканкама адзначыў, што "перыядычна гэтае пытанне абвастраецца, і таму па дадзенай праблеме таксама неабходныя скаардынаваныя дзеянні".
У.Гаркун паведаміў, што ў парадку паседжання СГП ёсць таксама пытанні, звязаныя з дзейнасцю калектыўных сілаў па падтрыманні міру ў Садружнасці, а таксама шэраг пытанняў, звязаных з дзейнасцю Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва.
"Ёсць таксама пытанні, датычныя фінансавання органаў СНД", – паінфармаваў першы намеснік старшыні Выканкама. Па яго словах, летась была прынятая новая форма фінансавання бюджэту Садружнасці. "У нас былі асцярогі, але сёння можна сказаць, што мы цалкам здаволеныя фінансаваннем, і ўсе краіны СНД пералічваюць сродкі практычна згодна з графікам", – заявіў У.Гаркун.