Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 1617 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Канстытуцыйны суд падтрымаў ТБМ
11:02, 16/05/2007

Канстытуцыйны суд прапанаваў кіраўніцтву мінскага гандлёвага цэнтра «Карона» (філіяла ТАА «Тытунь-інвест») выкарыстоўваць беларускую мову разам з рускай у афармленні прадпрыемства і інфармаванні грамадзян. Пра гэта гаворыцца ў адказе намесніка старшыні Канстытуцыйнага суда Аляксандра Марыскіна на зварот старшыні грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алега Трусава ў сувязі з нежаданнем кіраўніцтва цэнтра «Карона» выкарыстоўваць беларускую мову ў афармленні прадпрыемства.

«Супрацоўнікі цэнтра павінны валодаць беларускай мовай у аб’ёме, неабходным для выканання сваіх службовых абавязкаў, інфармавання наведвальнікаў цэнтра аб таварах і паслугах», — гаворыцца ў адказе КС. Паводле слоў А.Марыскіна, Канстытуцыйны суд накіраваў адпаведны ліст кіраўніцтву цэнтра «Карона» з прапановай «па магчымасці выкарыстоўваць беларускую мову разам з рускай, забяспечваючы фактычнае двухмоўе на практыцы».

У інтэрв’ю БелаПАН А.Трусаў зазначыў, што удзячны Канстытуцыйнаму суду, які, паводле яго слоў, «нефармальна паставіўся» да звароту кіраўніцтва ТБМ. «Бо ў свой час Канстытуцыйны суд зазначаў, што закон аб мовах у рэдакцыі, прынятай у 1998 годзе Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, супярэчыць Канстытуцыі краіны. І гэтая калізія захоўваецца дагэтуль. Аднак, як у любой нармальнай еўрапейскай краіне, закон аб мовах павінен адпавядаць, перш за ўсё, інтарэсам спажыўца, а не кіраўніцтва гандлёвага прадпрыемства», — сказаў А.Трусаў. Ён выказаў спадзяванне, што з дапамогай Канстытуцыйнага суда дзяржаўная беларуская мова зойме належнае месца ў гандлёвым цэнтры «Карона».

Нагадаем, спачатку ТБМ звярталася да кіраўніка гандлёвым цэнтрам «Карона» Валерыя Палынкова. У адказе апошняга было зазначана, што кіраўніцтва прадпрыемства выбрала рускую мову «для візуальнага афармлення гандлёвага цэнтра «Карона» і прадастаўлення грамадзянам інфармацыі аб таварах і паслугах з мэтай стварэння спажыўцам максімальна зручнага ажыццяўлення пакупак». Атрымаўшы гэты адказ, ТБМ звярнулася 12 красавіка ў КС.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: