Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 1617 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Віцебску таксама руйнуюць касьцёл сьвятога Язэпа
10:33, 16/05/2007

Віцебскі гарвыканкам без абавязковага ўзгадненьня зь Інстытутам гісторыі Акадэміі навук замовіў "Віцебскводаканалу" пабудову каналізацыйнага калодзежа на падмурках старажытнага касьцёлу Сьвятога Язэпа.

Вялізны катлаван рыюць на забароненым месцы гістарычнага цэнтру, які быццам бы знаходзіцца пад аховай дзяржавы. Быццам бы — таму што прадпісаньне абласнога ўпраўленьня культуры аб спыненьні ўсялякіх раскопак у забароненым месцы будаўнікі праігнаравалі. Не дапамаглі ні складаньне адпаведнага пратаколу загадчыцай аддзелу аблвыканкаму Нінай Сулецкай, ні абяцанкі разабрацца старшыні гарвыканкаму Пятра Драздова, які ўважліва адсочвае хаду будаўнічых работаў, паведамляе “Радыё Рацыя”.

Зьнішчаюцца й вывозяцца ў невядомым накірунку артэфакты, якія маюць вялікую гістарычную ды археалягічную каштоўнасьць. Мяркуецца, што сярод іх могуць трапляць рэшткі пабудоваў нават ХІІ стагодзьдзя.

Каналізацыйны калодзеж робяць для прыбіральняў будучага Цэнтру вольнага часу моладзі, дазвол на пабудову якога без усякага конкурсу з падтрымкай таго ж Драздова атрымаў ад гарвыканкаму мясцовы прадпрымальнік Данілаў.

Для мясцовых чыноўнікаў разбурэньне гістарычных пабудоваў ёсьць традыцыйнай заганнай практыкай. Спачатку руйнуюць, потым зьбіраюць грошы на аднаўленьне.

Будаўніцтва цэнтру, у якім будуць праходзіць розныя забаўляльныя мерапрыемствы і, па некаторых зьвестках, нават адкрыецца казіно, вызывае пратэсты грамадзкай супольнасьці й вернікаў. Мала таго, што ён спаскудзіць сьвятое намоленае месца храмаў, якіх у гэтым куту гораду было некалькі, дык ён яшчэ зьняважыць памяць тых пачэсных грамадзянаў Віцебску, якія пахаваныя на царкоўных могілках.

Каля будаўнічай пляцоўкі раз-пораз зьбіраюцца вернікі, актыўныя маладзёны ды неабыякавыя месьцічы й чапляюць да агароджы на знак пратэсту чорныя стужкі.

У XIX стагодзьдзі касьцёл Сьвятога Язэпа пераўтвораны ў праваслаўны Сьвята-Мікалаеўскі сабор. Храм ўзарваны бальшавікамі ў 1961 годзе.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: