Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 1617 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Затрыманы арганізатар «Чарнобыльскага Шляха» Юры Зянковіч
12:26, 16/05/2007

Супрацоўнікі Савецкага РУУС Менска затрымалі сёння ў Менску сябра Сойма Партыі БНФ Юрыя Зянковіча, які быў заяўнікам акцыі “Чарнобыльскі Шлях”, што мінуў у Менску 26 красавіка, у гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Міліцыянты склалі на яго пратакол па артыкуле новага Адміністрацыйнага кодэкса 23.34. (“парушэнне грамадскага парадку падчас правядзення масавых мерапрыемстваў”). Юрыю Зянковічу ставіцца ў віну тое, што 26 красавіка, падчас шэсця па вуліцы Сурганава, дзе праходзілі будаўнічыя працы, дэманстранты былі змушаныя выйсці на падарожную частку. Дзеянні міліцыянтаў абсалютна процізаконныя – шэсце 10 000 чалавек па ходніках вуліцы Сурганава было небяспечнае для здароўя і жыцця ўдзельнікаў “Чарнобыльскага Шляху”.

Пасля акцыі, 27 красавіка, арганізатары акцыі “Чарнобыльскі Шлях” заявілі на прэс-канферэнцыі, што маюць намер падаць у пракуратуру скаргу на дзеянні менскай міліцыі, якая падвяргала небяспецы жыццё ўдзельнікаў шэсця, выштурхоўваючы людзей на ходнікі вуліцы Сурганава, дзе вядуцца будаўнічыя працы.

Тады на прэс-канферэнцыі Юры Зянковіч адзначыў, што Менгарвыканкам сам вылучыў небяспечны маршрут для шэсця. “Аднак з міліцыяй у нас была дамоўленасць, што на ўчастку Сурганава, дзе рамантуецца ходнік, мы пройдзем па падарожнай частцы. І тое, што нас пачалі выпіхаць з дарогі – гэта проста абуральна, гэтае парушэнне ўсіх дамоўленасцяў! Гэта значыць, што намеснік начальніка ГУУС Менгарвыканкама, палкоўнік Найдзенка, які асабіста абяцаў нам дазволіць праход па падарожнай частцы, не трымае свайго слова”, – заявіў 27 красавіка Юры Зянковіч.

І вось сёння палітыка арыштавалі. Юры Зянковіч запатрабаваў адваката. Цяпер юрыст едзе ў РУУС.

Пра тое, як можна было ісці 26 красавіка па ходніках па вуліцы Сурганава, можна ўбачыць на здымках…
























напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: